26 верасня 2020, Субота, 5:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Глеб: У нас што, часта нараджаюцца гульцы ўзроўню майго брата?

13
Вячаслаў Глеб: У нас што, часта нараджаюцца гульцы ўзроўню майго брата?
ВЯЧАСЛАЎ ГЛЕБ

Беларускі футбаліст адказаў хейтарам.

Форвард дзяржынскага «Арсенала» Вячаслаў Глеб падзяліўся меркаваннем аб узроўні свайго брата Аляксандра.

- Хто для вас быў найлепшым футбалістам Беларусі-2019?

- Аляксандр Глеб.

- У нядаўнім інтэрв'ю вы сказалі, што брат на сто адсоткаў будзе мацнейшым за кожнага гульца каманды Беларусі...

- А вы проста паглядзіце матчы - што чалавек творыць, калі да яго трапляе мяч.

- Турбуецеся, што Аляксандра ўжо не бяруць у каманду?

- Тут трэба хвалявацца за зборную. А за Сашу - не. І ён сам не хвалюецца. Пытанне такое... глыбокае. Чалавек шмат чаго дамогся, і як да яго ставіцца тая ж федэрацыя... У нас што, халера, часта нараджаюцца гульцы ўзроўню майго брата? Трэба ставіцца да іх з большай пашанай, - цытуе Глеба-малодшага «Прессбол» са спасылкай на прэс-службу «Парыматч».