28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыль» або «Гульня прастолаў»: што беларусы у 2019 часцей за ўсё шукалі ў Google

5
«Чарнобыль» або «Гульня прастолаў»: што беларусы у 2019 часцей за ўсё шукалі ў Google

Кампанія падала выніковы рэйтынг самых папулярных запытаў беларускіх карыстальнікаў.

У 2019 годзе беларусаў больш за ўсё цікавіла спявачка Юлія Началава, якая памерла сёлета, актрыса Анастасія Заваратнюк і 8-ы сезон «Гульні тронаў».

У запытах жыхароў Беларусі прасочваецца значны ўплыў расейскіх фільмаў, серыялаў, праграм, музыкі.

Google таксама апублікаваў статыстыкі па розных катэгорыях: фільмы, серыялы, тавары і інш.

Самым частым запытам у катэгорыі «фільмы» сталі «Мсціўцы. Фінал». Другі па папулярнасці - псіхалагічны трылер «Джокер». Трэцяе месца заняў фільм «Аднойчы ў Галівудзе», піша «Белсат».

З серыялаў беларусы часцей шукалі «Гульню тронаў», «ІП Пірагова» і «Чарнобыль».

Цікавіліся беларусы і тэлевізійнымі шоў - характэрна, што сярод іх не было ніводнага беларускага. А топ-3 ТВ-шоў, якія часцей за ўсё ўводзілі ў пошукавік з Беларусі, былі «Еўравізія - 2019», «План Б» і «Бітва экстрасэнсаў».

У катэгорыі тавараў самым распаўсюджаным пошукам стаў вентылятар. Трохі радзей беларусы шукалі аўтамабілі з Нямеччыны, а на трэцім месцы - кандыцыянеры.

У кампаніі ўдакладняюць, што рэйтынг складзены з улікам пошукавых запытаў, па якіх адзначаны самы вялікі рост трафіку сёлета ў параўнанні з мінулым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках