19 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Францыі пайшоў на саступкі апанентам пенсійнай рэформы

5
Прэм'ер Францыі пайшоў на саступкі апанентам пенсійнай рэформы
ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР ФРАНЦЫІ ЭДУАР ФІЛІП ПРЭЗЕНТУЕ ПЛАН ПЕНСІЙНАЙ РЭФОРМЫ
ФОТА: REUTERS/T. SAMSON

Пенсійны ўзрост у Францыі захаваецца на ўзроўні 62 гадоў.

Урад Францыі на фоне масавых пратэстаў і страйкаў пайшоў на значныя саступкі апанентам запланаванай пенсійнай рэформы. Пенсійныя новаўвядзенні закрануць значна меншую колькасць грамадзян, чым асцерагаліся прафсаюзы, паведаміў прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп, прадстаўляючы ў сераду, 11 снежня, план пенсійнай рэформы, паведамляе DW.

Паводле Філіпа, новыя правілы будуць распаўсюджвацца толькі на грамадзян, якія нарадзіліся ў 1975 годзе і пазней. Дагэтуль паведамлялася, што пад рэформу падпадуць асобы, якія нарадзіліся з 1963 года. Афіцыйны пенсійны ўзрост на ўзроўні 62 гадоў будзе захаваны, аднак асобам, спыняюць працоўную дзейнасць па дасягненні 64-гадовага ўзросту, пенсіі будуць уразацца.

«Новы пакт пакаленняў»

42 пенсійныя сістэмы, што існавалі ў Францыі дагэтуль, будуць замененыя ўніверсальнай сістэмай налічэння пунктаў, прывілеі для работнікаў асобных галін - скасаваныя.

«Мы прапануем новы пакт паміж пакаленнямі. Яго мэта - справядлівая і стабільная пенсійная сістэма, пры якой асобныя асобы не атрымліваюць перавагі за кошт усіх астатніх», - абвесціў Эдуар Філіп і заклікаў праціўнікаў пенсійнай рэформы спыніць страйкі, якія працягваюцца ўжо амаль тыдзень.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках