20 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube разблакаваў фільм Studio Х97 пра Астравецкую АЭС

13
YouTube разблакаваў фільм Studio Х97 пра Астравецкую АЭС

Відэа зноў можна паглядзець у вольным доступе.

Сэрвіс YouTube разблакаваў фільм-расследаванне Studio Х97 «Астравец смерці».

Фільм карыстаецца вялікай папулярнасцю: за два тыдні на YouTube і ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» яго паглядзела больш за 500 тысячаў чалавек.

Папулярнасць фільма настолькі напалохала ўлады, што дзяржаўны прапагандысцкі тэлеканал АНТ, не маючы на тое законных падставаў, запатрабаваў яго заблакаваць.

У сувязі з блакаваннем папулярнага фільма сайт Charter97.org напісаў скаргу YouTube:

– Тэлеканал АНТ, які запатрабаваў заблакаваць фільм сайта Charter97.org «Астравец смерці», з'яўляецца дзяржаўным прапагандысцкім тэлеканалам. Паводле звестак арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», Беларусь стабільна ўваходзіць у дзясятку сусветных «ворагаў інтэрнэту» і ўвесь час крытыкуецца за цэнзуру і ціск на свабоду слова.

Канал Сharter97video мяркуе патрабаванне заблакаваць фільм палітычна матываваным. Раней улады незаконна заблакавалі сайт Charter97.org у Беларусі. З патрабаваннем разблакаваць сайт Charter97.org выступілі ўсе асноўныя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, МЗС краінаў Еўразвязу, былі прынятыя дзве рэзалюцыі Еўрапейскага парламента. Цяпер улады спрабуюць блакаваць таксама наш відэакантэнт.

Усе аўтарскія правы пры стварэнні фільма «Астравец смерці» пра небяспеку будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі былі выкананыя. Мы паказалі ўсе лагатыпы, пазначылі ў канцы фільма ўсе выкарыстаныя крыніцы, а таксама не выкарыстоўвалі тэлекарцінку даўжынёю большай за 13–15 секундаў, як гэта прадугледжана правіламі.

Просім кіраўніцтва YouTube (Google) разблакаваць наша відэа.

Зварот Charter97.org падзейнічаў: папулярны фільм зноў можна паглядзець у вольным доступе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках