23 красавiка 2024, aўторак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Логіка страуса

16
Логіка страуса

Ці здольнае такое войска абараніць краіну?

Тэлеграм-канал «Баста» апублікаваў яшчэ адзін ліст чытача – пра праблемы беларускага войска:

– Пару дзён таму з вайсковай частцы пад Лепелем уцёк салдат-дапрысяжнік. Як заўсёды ў падобных выпадках, ні пра прычыны, ні пра наступствы «самаволкі» – ніякіх каментароў. Логіка страуса: закапаў галаву ў пясок, праблемы не відаць – яе нібы і няма.

Такая пазіцыя сведчыць пра тое, дзе знаходзіцца наша армія (спойлер: там сама, дзе і ўся краіна можа хутка апынуцца), гучней, чым афіцыйныя заявы Міністэрства абароны.

Дзедаўшчына не нараджаецца на пустым месцы. Практыка паказвае, што ў любых месцах, дзе людзі знаходзяцца ў той ці іншай ступені ізаляцыі і нясуць пры гэтым страты, фармуецца іерархія. У здаровым арганізме, які спраўна функцыянуе, яна – афіцыйная, пабудаваная на падставе логікі. У нездаровым – неафіцыйная, на падставе грубай фізічнай сілы, страху і знявагі.

Ні для каго не таямніца, што ў беларускім войску з дзедаўшчынай не толькі не змагаюцца на ўзроўні кіраўніцтва, але і заахвочваюць яе. Пры адсутнасці патрыятычнага выхавання гэта адзіны спосаб падтрымання бачнасці дысцыпліны і кантролю. Інакш у калектыве, дзе да кіраўніцтва ставяцца як да вертухаяў (а іншага стаўлення большасць і не заслугоўвае), нельга. Хто быў на зоне – зразумее. Паралелі відаць няўзброеным вокам.

Страх, пагрозы і знявагі – адзіны спосаб трымаць у падпарадкаванні тых, хто цябе не паважае. Гэтая сістэма фармуецца ў Беларусі на ўсіх узроўнях, проста войска праз падобныя выпадкі, якія становяцца вядомымі СМІ, найлепшы прыклад.

З вайсковай часткі ўцячы можна, з краіны таксама. А можна спрабаваць нешта мяняць.

Ці варта нешта мяняць у нашай арміі, ці магчыма гэта пры цяперашняй уладзе? Гэтае пытанне павінны задаваць сабе бацькі, якія выхоўваюць сыноў.

Ці здольнае такое войска абараніць краіну? Гэтае пытанне актуальнае ўжо для ўсіх нас.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках