19 красавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рыхтуе змены ў Менскія пагадненні

8
Украіна рыхтуе змены ў Менскія пагадненні
ФОТА: МІХАІЛ МЕТЦЭЛЬ, ТАСС

Гэта робіцца да наступнага Нармандскага саміту.

Украіна падрыхтуе план змяненняў у Менскія пагадненні да наступнай сустрэчы для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе ў нармандскім фармаце. Пра гэта прадстаўнік украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе ўрэгулявання канфлікту на Данбасе Аляксей Рэзнікаў заявіў у эфіры праграмы "Нині вже" на "Громадському" 11 снежня, паведамляе gordonua.com.

"Мы дакладна напішам гэтыя прапановы [да наступнага Нармандскага саміту], яны нават былі ў ініцыятывах прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага гатовыя", – адказаў ён на пытанне журналіста.

Рэзнікаў адзначыў, што дзейныя пагадненні неабходна перагледзець, каб яны "спрацавалі". Аднак, паводле ягоных словаў, для гэтага неабходная згода бакоў канфлікту.

"Прынцыповая павінна быць дамоўленасць: «Мы згодныя, што ёсць логіка, якая патрабуе ўнясення змяненняў у Менскія пагадненні, так, каб яны спрацавалі. І далей яна (згода бакоў) спускаецца на трохбаковую кантактную групу, дзе мы ўжо адпрацуем рэдакцыйна, узгадніўшы з палітычнымі дарадцамі ці міністэрствамі замежных справаў чатырох краінаў, і далей будзе прынятая пастанова, будуць унесеныя змены. Галоўнае – жаданне "таго боку" ісці на прымірэнне», – сказаў Рэзнікаў.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскай арміяй і падтрыманымі Расеяй баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на прад'яўленыя Украінай факты і доказы.

Перамовы пра ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе вядуцца ў трохбаковай кантактнай групе ў Менску (Украіна, Расея, АБСЕ), а таксама ў нармандскім фармаце – з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі.

5 верасня 2014 года трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЕ зацвердзіла 12 пунктаў Менскіх пагадненняў. Пад імі паставілі свае подпісы таксама тагачасныя верхаводы баевікоў "ДНР" і "ЛНР".

12 лютага 2015 года былі зарэгістраваныя другія Менскія пагаднення. Яны прадугледжваюць спыненне агню, адвод цяжкіх відаў узбраення, маніторынг міжнародных назіральнікаў, правядзенне мясцовых выбараў у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам, амністыю ўдзельнікам канфлікту, вызваленне і абмен палоннымі, доступ гуманітарных місій для дапамогі тым, хто жыве ў нястачы, вяртанне Украіне кантролю над мяжой, правядзенне ва Украіне канстытуцыйнай рэформы ў частцы дэцэнтралізацыі. Патрабаванні цалкам пакуль не выкананыя. З украінскага боку дакумент узгадніў на той час прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка.

9 снежня 2019 года ў Парыжы адбыўся першы за тры гады саміт лідараў "нармандскай чацвёркі" – Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі – з нагоды ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Ён доўжыўся блізу васьмі гадзінаў. У рамках саміту лідары дзяржаваў правялі двухбаковыя перамовы, у тым ліку адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расейскага лідара Уладзіміра Пуціна. Бакі дамовіліся да канца года ўзгадніць поўнае спыненне агню і абмен утрыманымі асобамі ў фармаце "усіх на ўсіх", абмеркавалі пашырэнне мандата назіральнай місіі АБСЕ і анансавалі новы саміт "Нармандскай чацвёркі" праз чатыры месяцы.

Падчас саміту ў Парыжы канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель выказала надзею на тое, што Менскія пагадненні будуць перагледжаныя.

"Ёсць пытанне, гэты дакумент (Менскія пагадненні) скамянелы або яго можна мяняць. Бо ёсць пэўныя прапановы прэзідэнта Зяленскага ў яго змене. Мы спадзяемся, што гэты дакумент зноў будзе гнуткім і ён будзе ажыўлены", – заявіла яна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках