29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская тэлевізія спыніла паказ серыяла «Слуга народа»

25
Расейская тэлевізія спыніла паказ серыяла «Слуга народа»

З першай серыі быў выразаны жарт пра Пуціна і гадзіннік Hublot.

Расейскі тэлеканал ТНТ унёс змены ў праграму, выключыўшы з яе ўкраінскі серыял "Слуга народа" пасля паказу трох серый. Пра гэта паведамляе dw.com са спасылкай на газету "Ведамасці". Замест "Слугі народа" будуць паказаны серыялы "Інтэрны", "Палярны" і "СашаТаня".

У "Слузе народа", першы сезон якога выйшаў у 2015 годзе, галоўную ролю гуляў цяперашні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле сюжэта сціплы настаўнік гісторыі Васіль Пятровіч Галабародзька становіцца прэзідэнтам краіны.

Тэлеканал ТНТ паказаў тры першыя серыі "Слугі народа" 11 снежня. Прычым з трансляцыі на цэнтральныя раёны Расеі выразалі жарт пра прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна – пра тое, што ён носіць гадзіннік швэйцарскай маркі Hublot, што ў серыяле вымаўлялі як "Хубло".

Прадстаўнік ТНТ заявіў у інтэрв'ю "Ведамасцям", што канал першапачаткова не збіраўся паказваць больш за тры першыя серыі "Слугі народа", а анонс пра паказ поўнага серыяла з'яўляўся "маркетынгавым ходам". У Расеі "Слугу народа" можна легальна паглядзець у онлайн-кінатэатры "КиноПоиск", якім валодае "Яндэкс".

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках