23 красавiка 2024, aўторак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі будзе каштаваць навагодняя ялінка для беларусаў?

7
Колькі будзе каштаваць навагодняя ялінка для беларусаў?

Апошнія навіны пра елачныя кірмашы.

У Беларусі елачныя кірмашы пачнуць працаваць 20 снежня. Жывыя елкі будуць каштаваць у сярэднім ад 9 да 16 рублёў. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка.

Паводле ягоных словаў, навагоднія дрэвы з лясгасаў будуць прадаваць на 1,1 тыс. гандлёвых пляцовак краіны, паведамляе БелТА.

Елачныя базары будзе працаваць ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, на тэрыторыі лясніцтваў і лясгасаў.

У Менску будуць толькі дзве кропкі продажаў ад лясгасаў

Сёлета прадукцыя лясгасаў практычна не будзе прадстаўленая ў Менску. Гэта звязана з новымі правіламі прадстаўлення гандлёвых плошчаў.

«Набыць навагоднія дрэвы з дзяржаўнымі коштамі жыхары сталіцы змогуць толькі ў дзвюх кропках: у ДЛГУ “Менскі лясгас” на адрасе вул.Багратыёна, 70, а таксама на елачных кірмашах па вул.Прытыцкага, 146, дзе прадукцыю будзе рэалізоўваць Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр», – паведаміў першы намеснік міністра.

Ён адзначыў, што лясгасы Менскай вобласці будуць актыўна гандляваць у блізкіх да сталіцы Сеніцы, Калодзішчах, Гатаве і іншых населеных пунктах.

Пра кошты

Кошты на навагоднія дрэвы ад лясгасаў амаль такія самыя, як і летась. Валянцін Шатраўка паведаміў, што сярэдні кошт дрэва да 1 м на базарах складзе 9 рублёў, ад 1 да 2 м – 11, ад 2 да 3 м – 16. У лясніцтвах кошты будуць крыху ніжэйшыя: 7, 8 і 12 рублёў адпаведна.

Найбольш выгадныя кошты будуць у лясгасаў Берасцейскай вобласці: дрэва да 1 м – ад 5,9 рубля, ад 1 да 2 м – ад 7 рублёў, ад 2 да 3 м – ад 9,5 рубля.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках