25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнаце пад Пецярбургам знайшлі мёртвага беларуса

У інтэрнаце пад Пецярбургам знайшлі мёртвага беларуса

Мужчына працаваў слесарам у адной з мясцовых кампаній.

Цела 50-гадовага беларуса было знойдзенае ў інтэрнаце ў Ціхвінскім раёне (Ленінградская вобласць).

Як паведамляе «Мойка78», у паліцыю патэлефанаваў мужчына і паведаміў пра знаходку. Паводле звестак паліцыі, пасінелае цела грамадзяніна Беларусі знаходзілася ў прыбіральні.

Праваахоўнікі адзначылі, што слядоў валачэння цела, а таксама прыкметаў барацьбы (як і прыкметаў гвалтоўнай смерці на трупе) на месцы здарэння выяўлена не было.

Вядома, што беларус працаваў слесарам у адной з мясцовых кампаній.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках