29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Літвы другі раз прагаласаваў за блакаванне электраэнэргіі з БелАЭС

3
Сейм Літвы другі раз прагаласаваў за блакаванне электраэнэргіі з БелАЭС
Фота: Getty Images

Літоўскія прадпрыемствы не атрымаюць дазволаў на імпарт электраэнэргіі з Беларусі.

Парламент Літвы ў аўторак прыняў у другім чытанні прапанову прэзідэнта Гітанаса Наўседы пра тое, як не дапускаць у Літву электраэнэргію, выпрацаваную на Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы, паведамляе Delfi.

За ўнясенне змяненняў у Закон аб неабходных захадах, прызначаных абараніць ад зыходных ад небяспечных атамных электрастанцый трэціх краінаў пагрозаў, прагаласавалі 88 чальцоў Сейма, а ўстрымаліся два парламентарыі – сацыял-працаўнікі Артурас Скарджус і Рымантэ Шалашэвічутэ.

Папраўкі прадугледжваюць, што прадпрыемствы не атрымаюць дазволаў на імпарт электраэнэргіі з Беларусі, акрамя таго, калі ўрадавая камісія ў праверцы ўгодаў стратэгічных прадпрыемстваў вызначыць, што імпарцёр уяўляе пагрозу для бяспекі краіны, ягоная ліцэнзія будзе адкліканая.

Галоўны дарадца прэзідэнта Яраслаў Невяровіч казаў, што абараніцца ад беларускай электраэнэргіі дапамогуць сінхранізацыя энэргасістэмаў Балтыйскіх краінаў з Еўропай і адключэнне ад сістэмы БРЭЛЛ, у якой застануцца толькі Расея і Беларусь.

Сейм прыняў закон аб забароне на набыццё электраэнэргіі з небяспечных электрастанцый. У 2017 годзе Сейм прызнаў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і грамадскага здароўя Літвы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках