29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікай Брытаніі пікетавалі беларускую амбасаду

3
У Вялікай Брытаніі пікетавалі беларускую амбасаду

Актывісты выказалі сваю падтрымку народу Беларусі.

Пра гэта паведаміў Charter97.org былы зняволены віцебскай калоніі, грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сміт:

«Цяпер мы знаходзімся ў Лондане перад амбасадай Беларусі. Гэтым сімвалічным жэстам хочам выказаць нашу падтрымку народу гэтай краіны, які знаходзіцца пад уладай жорсткага дыктатара».

Нагадаем, Алан Сміт кіраваў фірмай, якая займалася арганізацыяй медыцынскага абслугоўвання замежнікаў, у тым ліку ў Беларусі. Паводле словаў Сміта, ён набыў квіткі на цягнік Берасце-Цярэспаль групе грамадзянаў Ірака. Беларускі суд асудзіў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю нелегальнага канала міграцыі. 10 месяцаў Сміт правёў у СІЗА № 2 у Віцебску, а пасля адбываў пакаранне ў калоніі Віцьба-3 у Віцебскай вобласці.

Ён не мог спадзявацца на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, бо катэгарычна адмовіўся прызнаць віну. 29 верасня брытанец выйшаў на волю, але заявіў, што мае намер дамагчыся пакарання тых, хто незаконна схаваў яго за краты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках