24 красавiка 2024, Серада, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГД «Ждановічы» прадаў адзін са сваіх буйных актываў

2
ГД «Ждановічы» прадаў адзін са сваіх буйных актываў

Завод працуе за пяці кіламетраў ад Менска з 2014 года.

Група кампаній «А-100 Дэвелапмент» купіла Завод сучасных бетонных канструкцый, распавёў суўладальнік групы кампаній «А-100» Аляксандр Цэнтар. Раней гэта прадпрыемства кантралявалася буйным бізнэсоўцам Віталём Курылам. Належаў завод ГД «Ждановічы», паведамляе tut.by.

Завод працуе за пяць кіламетраў ад Менска з 2014 года. Са слоў Цэнтара, яны купілі гэтае прадпрыемства, каб будаваць хутчэй, больш эфектыўна і не даражэй. «А-100 Дэвелапмент» хоць і будзе цяпер рабіць панэлі сама для сябе, але ад супрацоўніцтва з іншымі ДСК не адмаўляецца. Але патрабаванні да гэтых заводам будуць вышэйшымі.

Да гэтага завод кантраляваўся зяцем памерлага ўладальніка ГД «Ждановічы» Шыгалава Віталём Курылам. Ён жа ўладальнік футбольнай «Іслачы» і франшызы KFC у Беларусі. Завод належаў ГД «Ждановічы».

Гэтая ўгода - адна з найбуйнейшых у краіне, кажуць у «А-100». Яна паўплывае на развіццё дэвелаперскага рынку ў Беларусі. Суму ўгоды пакуль не раскрываюць.

Мяркуючы са слоў Цэнтара, торг быў. Ён назваў Віталя Курылу моцным перамоўшчыкам і адзначыў, што ўгода была ўзаемавыгаднай.

Абсталяванне на заводзе рабатызаванае і камп'ютэрызаванае. Гэта дае магчымасць адысці ад тыпавых развязанняў у сферы жылой нерухомасці і ствараць усё больш дамоў з нестандартнай архітэктурай, крэатыўнымі фасадамі, новымі планіровачнымі развязаннямі, разнастайнымі тыпамі кватэр, функцыянальнымі прасторамі па-за кватэрай.

Завод «Сучасныя бетонныя канструкцыі» - прадпрыемства, якое працуе паводле еўрапейскіх стандартаў, кажуць у «А-100». Вытворчая магутнасць забяспечыць забудоўшчыку 180 000 квадратных метраў жылля на год, што цалкам задаволіць патрэбы «А-100 Дэвелапмент». У перспектыве забудоўшчык разглядае магчымасць выконваць паслугі ў вырабе жалезабетонных канструкцый для іншых кампаній.

- Купля завода - наступны крок у падвышэнні якасці прадукту, бо зараз мы зможам кантраляваць яшчэ і гэты этап будаўнічага ланцужка. Акрамя таго, для нас як забудоўшчыка - гэта велізарная свабода: і ў архітэктуры будынкаў, і ў планаваных развязаннях, і ў тэхнічных характарыстыках канструкцый, і ў фасадах будучых аб'ектаў. Таксама мы зможам на 100% выконваць будаўніцтва ў заяўленыя тэрміны. Важнай перавагай гэтага завода з'яўляецца магчымасць вырабляць канструкцыі для будаўніцтва будынкаў нежылога прызначэння: школ, дзіцячых садкоў, шматузроўневых паркінгаў, офісаў, гандлёвых цэнтраў, - кажа дырэктарка групы кампаній «А-100 Дэвелапмент» Святлана Шэўлік.

Аляксандр Цэнтар таксама адзначае, што купля завода вяжацца і з даручэннямі, якія былі дадзеныя на леташняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Там ішла гаворка пра тое, што падтрымка на будаўнічых рынках будзе выдаваццца тым прадпрыемствам, якія забяспечваюць поўны цыкл.

«А-100 Дэвелапмент» будуе «Новую Баравую», «Зялёную гавань», «Пірс», а таксама будзе рэалізоўваць квартал на месцы былога тралейбуснага дэпо ў раёне плошчы Перамогі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках