18 красавiка 2024, Чацвер, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцэл Лічка: Я сказаў Зайцаву: Я не разумею ў вашым бізнэсе, вы не разумееце ў футболе

5
Марцэл Лічка: Я сказаў Зайцаву: Я не разумею ў вашым бізнэсе, вы не разумееце ў футболе

Экс-трэнер берасцейскага «Дынама» распавёў пра канфлікт з кіраўніком клуба.

Пра гэта былы галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Марцэл Лічка распавёў «Вечернему Бресту».

- Вы далі інтэрв'ю «Радыё Свабода», дзе выказаліся аб метадах кіраўніцтва клубам. Гэта што было - правакацыя журналіста ці свядомы выклік?

- Не, не правакацыя. Я даў дастаткова інтэрв'ю за апошні час. І заўсёды паўтараў, што Аляксандр Зайцаў вельмі добры бізнэсовец, што ў сваёй галіне ён вельмі паспяховы, але ён вельмі любіць даваць даручэнні, а я сказаў яму: я не разумею ў вашым бізнэсе, вы не разбіраецеся ў футболе.

Спартыўная частка - мая зона адказнасці, як галоўнага трэнера. Як трэніраваць, як зладжваць каманду, чаму той ці іншы не гуляе, чаму маладыя не могуць выходзіць са старту на 90 хвілін, чаму Мілеўскі без замен... Гэта ўсе мае пытанні і мая адказнасць.

Ведаю, што ён (Аляксандр Зайцаў. - заўв.) прэзідэнт клуба, дае грошы, але - калі ён хоча мяне звольніць, то хай звальняе за мае памылкі, за тыя, што я дапусціў у спартыўным плане. Я не ўмешваюся ў пытанні бізнэсу і не чакаю, што будуць ўмешвацца ў спартыўную частку.

- А ў Еўропе як?

- Гэтак жа. Ён наняў мяне на пасаду галоўнага трэнера, я нясу адказнасць за вынік.

Калі б мы фінішавалі чацвёртымі-пятымі-шостымі, я б не выканаў сваю задачу. Яна была такая - не ніжэй за тройку. Потым, падчас сезону, паўстала задача стаць чэмпіёнамі. Мы дасягнулі гэтай мэты, мы перамаглі ў турніры. І тут трэба сказаць: мне падабаюцца яго (Зайцава. - заўв.) амбіцыі, ён мэтанакірваны, ён хоча ўсё. Гэта патрэбна ў жыцці і ў спорце асабліва. Заўсёды трэба ўзбірацца вышэй.

Сёння мы чэмпіёны, мы здабыл Суперкубак мінулага года, будзем гуляць за гэты ж трафей вясной, плюс мы застаёмся ў розыгрышы Кубка Беларусі. Вось тры мэты, і хоць няма гарантый, што яны дасягальныя ў адным сезоне, але трэба імкнуцца і быць максімалістамі. Гэта мне падабаецца, - сказаў Лічка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках