25 красавiка 2024, Чацвер, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць павялічыць базавую адзінку

12
У Беларусі хочуць павялічыць базавую адзінку

Штрафы павялічацца.

У Беларусі хочуць павялічыць базавую адзінку да 27 рублёў. Мінфін падрыхтаваў адпаведную пастанову ўрада, цяпер дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Пра гэта tut.by паведамілі ў Мінфіне.

Павелічэнне базавай велічыні, як чакаецца, адбудзецца з 1 студзеня 2020 года.

Апошні раз яе падвышалі з 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рублёў), а да гэтага - з 1 студзеня 2018 га (з 23 да 24,5 рублёў).

З ростам базавай адзінкі павялічваюцца як некаторыя выплаты (дапамогі, стыпендыі), так і штрафы.

Базавая адзінка - гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных дабротаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках