28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве Паўла Шарамета

18
Украінская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве Паўла Шарамета
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Сёння ім абвесцяць падазрэнне.

Нацыянальная паліцыя Украіны затрымала і ў гэты момант абвяшчае падазрэнне магчымым фігурантам забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, паведамляе TCН.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў Twitter.

"Кагадзе Нацыянальная паліцыя затрымала і са згоды ГПУ абвяшчае абгрунтаванае падазрэнне фігурантам справы аб забойстве Паўла Шарамета. Гэта вынік вельмі складанай і ўпартай працы сапраўдных спецыялістаў і важны крок да поўнага выкрыцця справы!", - заявіў ён.

Нагадаем, Павел Шарамет быў забіты ў цэнтры Кіева тры гады таму - 20 ліпеня 2016 года. Пакуль злачынства застаецца нявыкрытым. Журналіста пахавалі ў Менску. Паводле звестак следчых, зламыснікі замацавалі выбуховае рэчыва на дне аўто, пры стырне якога быў Шарамет.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках