25 красавiка 2024, Чацвер, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інданэзіі знайшлі найстаражытнейшую фігуратыўную выяву

6
У Інданэзіі знайшлі найстаражытнейшую фігуратыўную выяву

Ёй 44 тысячы гадоў.

Аўстралійскія палеантолагі знайшлі на інданезійскім востраве Сулавесі пячору з найстаражытнейшую з вядомых фігуратыўных выяў. На малюнку, узрост якога складае 43900 гадоў, можна ўбачыць сцэну палявання. Археолагі апісалі знаходку ў артыкуле для часопіса Nature, піша «Нож».

Выява 4,5 метра ў даўжыню знаходзіцца на задняй сцяне пячоры. На ёй намаляваны 14 фігур, шэсць з якіх - звяры (кабаны і буйвалы) і яшчэ восем - узброеныя людзі з рысамі жывёл.

«Я ўпершыню бачу нешта такоўскае. Гэта значыць, мы бачылі сотні наскальных малюнкаў у гэтым рэгіёне, але ні на адным з іх не была намаляванае паляванне», - сказаў кіраўнік каманды Адам Брум.

«Гэтыя выявы - пакуль найстаражытнейшы прыклад таго, што нашы продкі маглі з сябе ўяўляць, чаго не існуе ў прыродзе», - дадаў ён. Паводле ягоных слоў, інданезійцы першымі ў свеце адлюстравалі фігуры, у якіх сумяшчаецца чалавечае і звярынае.

Першай самай старой выявай уважаўся набор перасякальных ліній у пячоры на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, яму прыкладна 73 тысячы гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках