16 красавiка 2024, aўторак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская Жанна Д'арк

2
Беларуская Жанна Д'арк

Як змагалася за вольнасць Айчыны Эмілія Плятэр.

Дзяўчына са сцягам у руках, якая вядзе на смяротны бой узброеных паўстанцаў. Свінцовы лівень і варожыя гарматы не страшныя ёй, бо смерць не ўладная над вечнасцю. А імя Эміліі Плятэр, вольналюбівай літвінкі, даўно стала сімвалам подзвігу ў імя Айчыны. Яно натхняла патрыётаў Польшчы і Літвы на бой у імя праўды і свабоды, піша «Литвин».

Літва і Польшча ўвекавечылі памяць пра яе, размясціўшы партрэт на купюрах сваёй валюты. Біёлагамі названая разнавіднасць дзіўнай кветкі клемаціса яе імем. Яе называюць «беларускай Жаннай Д'арк» «польскай дзевай» і «літвінкай Плятэр». У 2018 годзе споўнілася 212 гадоў з дня нараджэння графіні Эміліі Броель-Плятэр.

З'явілася на свет Эмілія Плятэр у 1806 годзе ў Вільні. Бацька Францішак Ксаверый Плятэр і маці Ганна Моль жылі не вельмі дружна, таму дачка з маці пасяляюцца ў адным з уласных маёнткаў Віцебскай губерні Ліксну Дынабургскага павета (на гэты момант тэрыторыя Латвіі).

Велізарная бібліятэка, якая мелася ў маёнтку, моцна паўплывала на светапогляд дзяўчынкі, яна шмат часу праводзіла за чытаннем кніг. Матэматыка і гісторыя сталі яе ўлюбёнымі навукамі, а францужанка Жанна Д'арк і літвін Тадэвуш Касцюшка - кумірамі, якія натхнялі на слаўныя справы.

Пасталелая Эмілія захапляецца фальклорам, яна збірае і спявае беларускія песні і трохі складае сама. Ёй падабаецца выконваць беларускія танцы простых людзей, напрыклад, «Лепятуху» і атрымлівалася ў яе гэта цудоўна. А яшчэ, успаміналі сучаснікі, дзяўчына ўмела так натхнёна і сумна галасіць, як гэта рабілася ў вясковага простага люду, калі літвіны аплаквалі памерлых блізкіх.

ЭМІЛІЯ АДБІВАЕЦЦА АД КАЗАКОЎ

Польскія, беларускія і літоўскія патрыёты абураліся з нагоды царскіх парадкаў у Рэчы Паспалітай, іх абурала каранаванне цара Мікалая I у якасці караля Польшчы. Неспакойным і грозным быў 1830 год у польскіх і ліцвінскіх землях. Ніхто не хацеў мірыцца з самавольствам і дэспатыяй, якія прыйшлі разам з царскімі палкамі з Усходу.

Мара патрыётаў аб адраджэнні сваёй Радзімы і яе межаў 1772 года зноў адышла ў нябыт да 1830 годзе. А між тым французы падняліся на барыкады з пратэстамі супраць абсалютнай манархіі. Іх прыклад натхніў і народы былой Рэчы Паспалітай.

29 лістапада ў Варшаве ўспыхвае хваляванне. Даведаўшыся пра пачатак паўстанцкага руху, Эмілія наносіць візіты блізкім, знаёмым і сваякам, заклікаючы неабыякавых людзей да падрыхтоўкі паўстання ў Літве і Беларусі. Кузэны дапамагаюць ёй у распрацоўцы дзёрзкага плана. Дзяўчына сур'ёзна прапаноўвала захапіць Дынабургскую цытадэль. Планы не ажыццявіліся, але Эмілія была прызнаная лідарам і прысвечаная ў рыцары-панны з захаваннем усіх старадаўніх абрадаў.

РАМАНТЫЗАВАНЫ ВОБРАЗ ЭМІЛІІ ПЛЯТЭР

У мястэчку Дусятах 29 сакавіка 1831 яна зноў выступае з заклікам да людзей падымацца і змагацца з ворагамі веры і Радзімы. За вельмі кароткі час, дзякуючы аднадумцам, ёю быў сабраны атрад у некалькі соцень чалавек: стралкі, пяхота, коннікі, касінеры. Адважную дзяўчыну патрыёты абагаўлялі, называлі «сцягам вызвольнага руху». Яна вяла іх у бой з натхненнем.

Эмілія дзейнічала рашуча. Спачатку яе атрад праводзіць напад і знішчае паштовую станцыю, а з ёй і невялікі атрад царскіх жаўнераў. Праз некаторы час паўстанцы ліцвінскай Жанны Д'арк злучаюцца з узброенымі сіламі генерала Шырмана і захопліваюць Езяросы.

Баявая слава Эміліі складаецца не толькі з яе адвагі. Зухаватая наезніца, выдатны стралок і фехтавальшчыца – вось кароткі пералік яе вайсковых навыкаў. Яна была мужным, сумленным, добрым, шчырым у сваёй веры чалавекам. Тым і набыла любоў і павагу не толькі ў асяроддзі ваяроў, але і сярод простага люду.

Эмілія была простай, адкрытай, ветлівай, але тое, што яна не прасталытка, а шляхцянка, утаіць было немагчыма. З ёй абыходзіліся вельмі тактоўна, далікатна і ветліва. Яна стала прыкладам, які натхняў іншых жанчын ва ўсёй Еўропе на барацьбу супраць дэспатызму, а ў Польшчы і Літве супраць цара і ягоных катаў.

ЭМІЛІЯ НАТХНЯЛА НА БОЙ ПАЎСТАНЦАЎ І ЗДЗІЎЛЯЛА ВОРАГАЎ АДВАГАЙ

Эмілія вяла за сабой у бой паўстанцаў і дзівіла ворагаў адвагай.

Пасля злучэння паўстанцкіх войскаў і польскага войска генерала Хлапоўскага дзяўчыне было прапанавана прыняць камандаванне 1-й ротай у 25 лінейным палку і прысвоены чын капітана. З'ява для таго часу небывалая для жанчын.

У Коўне ў яе гонар быў дадзены баль. Але як толькі адгрымелі гукі аркестра, як Эміліі зноў давялося весці сваіх жаўнераў у атаку. 19 чэрвеня 1831 года пад Вільняй адважныя паўстанцы пацярпелі паразу, панеслі вялікія страты. У баі пад Шаўляем адбываецца пералом, смеласці і мужнасці Плятэр і вайсковых навыкаў паўстанцаў ужо не стае для перамог. На вайсковай радзе паўстанцаў было прапанавана падзяліць войска на тры часткі і рухацца ў розных кірунках.

Лепш смерць, чым ганьба

Эмілія, даведаўшыся пра гэта, аддае перавагу не выконваць загад, а адступаць у Прусію. «Лепей загінуць з гонарам, чым скончыць такой ганьбай!» - вось яе словы. Накіроўваючыся ў Варшаву, з мэтай аб'яднаецца і прадоўжыць барацьбу з яшчэ ваюючымі падраздзяленнямі, яна захварэла. Галоднае і халоднае ваеннае жыццё падарвала здароўе дзяўчыны-капітана.

Спачатку яе прытулілі ў доме сялян, затым хворую і аслабленую прынялі ў сваім доме Абламовічы. Пад выглядам настаўніцы яна жыцьме ў іх да свайго скону. Вядома, што канчаткова зламала яе вестка пра тое, што Варшава ўзятая царскімі войскамі і паўстанне задушанае. На 25-м годзе свайго жыцця 23 кастрычніка 1831 года Эмілія пакінула гэты свет. Адам Міцкевіч, пазнаёміўшыся з гісторыяй ліцвінскай Жанны Д'арк, піша верш «Смерць палкоўніка» , які праслаўляў шляхту з Вільні ў Еўропе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках