26 красавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Брытаніі: на участках «чэргі ўпершыню за 20 гадоў»

5
Выбары ў Брытаніі: на участках «чэргі ўпершыню за 20 гадоў»

Гэтыя выбары ў Брытаніі расцэньваюць як адны з найважнейшых пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

На выбарах у Вялікабрытаніі сёння назіраецца надзвычайная актыўнасць, на многіх участках вялізныя чэргі.

Як паведамляе «Европейская правда», брытанцы выкладваюць фота з чэргамі на участках у сацыяльных сетках.

Карыстальніца Брыён Томас апублікавала фота з участку ў паўднёвым Лондане і напісала, што выбарцам даводзіцца стаяць у чарзе блізу 20 хвілін.

«Першы раз я фактычна стаяў у чарзе на выбарчым участку, а большасць у асноўным маладзейшыя за 30 гадоў. Вельмі рады з гэтай нагоды», - напісаў карыстальнік Жуль Бейлі.

Іншыя адзначылі, што ўпершыню за 20 гадоў яны ўбачылі чаргу ля сваіх кабінак для галасавання.

«Ніколі не думала, што ўбачу падобную чаргу ля майго мясцовага выбарчага ўчастка! У мінулым тут ледзь можна было ўбачыць больш за два чалавекі», - напісала карыстальніца Карлі Уотсан.

Гэтыя выбары ў Брытаніі расцэньваюць як адны з найважнейшых пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Іх вынік вызначыць, хто павінен урэгуляваць пытанне Brexit.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках