19 красавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Шарамета: Што паведамілі на брыфінгу Нацпаліцыі і МУС Украіны

42
Справа Шарамета: Што паведамілі на брыфінгу Нацпаліцыі і МУС Украіны
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Названы імёны падазраваных і асноўная версія забойства журналіста.

Асноўная версія забойства журналіста Паўла Шарамета - дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне. Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве 12 снежня заявіў намеснік кіраўніка Нацпаліцыі Украіны Яўген Коваль.

Коваль нагадаў, што першапачаткова праваахоўнікі разглядалі чатыры версіі злачынства, сярод якіх, акрамя дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, былі прафесійная дзейнасць, асабістыя непрыязныя стасункі і забойства праз памылку - Шарамет загінуў у выніку падрыву машыны, якая належала сузаснавальніцы выдання «Украинская правда», грамадзянскай жонцы журналіста Алене Прытуле.

Следства ўважае датычнымі да забойства журналіста Паўла Шарамета пяцярых чалавек.

«[Следчым] атрымліваецца выразна аддзяліць тых асоб, якія аб'ектыўна падазраюцца ў забойстве Паўла Шарамета: [медсястра аднаго з парашутна-дэсантных батальёнаў] Яна Дугар, [лекар і валанцёр] Юлія Кузьменка, [музыка і добраахвотнік] Андрэй Антаненка і сям'я [удзельнікаў АТА - Уладзіслаў і Іна] Грышчанка», - сказаў Коваль.

Коваль адзначыў, што падчас расследавання паліцыя дапытала больш за 3 700 чалавек і правяла 47 экспертыз, правяла 800 канфіскацый дакументаў і адпрацавала больш за 4 тысячы кватэр.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках