16 красавiка 2024, aўторак, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як зменяцца некаторыя мыты і штрафы

5
Як зменяцца некаторыя мыты і штрафы

Развод падаражэе да 108 рублёў, язда без тэхагляду - да 54.

З 1 студзеня 2020 года ў Беларусі павінна вырасці базавая велічыня. Мяркуецца, што яна складзе 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля). Tut.by паглядзеў, як у такім выпадку зменяцца прывязаныя да яе мыты, падаткі і штрафы.

Як падаражэюць шлюбы, разводы і замена пашпарта

Дапамога ў беспрацоўі ў Беларусі не можа перавышаць дзве базавыя велічыні. Адпаведна, з новага года максімальная дапамога ў беспрацоўі складзе 54 рублі (цяпер - 51 рубель).

Зменіцца і рамесны збор: ён будзе роўны 27 рублям (цяпер - 25,5 рубля). Рэгістрацыя ІП складзе 13,5 рубля (цяпер - 12,75 рублёў).

Мыта за выдачу новага пашпарта складзе 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля), за паскораную выдачу - яшчэ 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля). Рэгістрацыя шлюбу з наступнага года таксама падаражэе да 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля). Яшчэ даражэй абыдзецца развод: першы раз - да 108 рублёў (цяпер - да 102 рублёў), другі і наступныя - да 216 рублёў (цяпер - 204 рубля), па рашэнні суда - да 54 рублёў (цяпер - да 51 рубля).

Як зменяцца штрафы для курцоў, безбілетнікаў і аматараў рамонту па вечарах

Штраф за безбілетны праезд у гарадскім транспарце з 1 студзеня складзе ад 13,5 да 27 рублёў (цяпер - ад 12,75 да 25,5 рубля), у прыгарадным транспарце - 18,9 рубля (цяпер - 17,85 рубля), у міжгародніх - 27 рублёў (цяпер - 25,5 рубля).

Штраф за шум і вібрацыю з 23 да 7 гадзін з новага года можа скласці да 810 рублёў (цяпер - да 765 рублёў). За самавольную перапланіроўку без змены апорных канструкцый змогуць аштрафаваць на суму да 810 рублёў (цяпер - да 765 рублёў), са зменай апорных канструкцый - ад 810 да 1350 рублёў (цяпер - ад 765 да 1275 рублёў).

За нецэнзурную лаянку з новага года будуць штрафаваць на суму ад 54 да 810 рублёў (цяпер - ад 51 да 765 рублёў), за курэнне ў забароненых месцах - да 108 рублёў (цяпер - да 102 рублёў), за курэнне ў дапаможных памяшканнях шматкватэрных дамоў - да 810 рублёў (цяпер - да 765 рублёў).

Распіццё алкаголю ці піва ў грамадскіх месцах у наступным годзе можа абысціся ў суму да 216 рублёў (цяпер - да 204 рублёў). А з'яўленне на працы ў стане ап'янення будзе каштаваць ад 27 да 270 рублёў (цяпер - ад 25,5 да 255 рублёў).

Штраф за выкіданне смецця з акна машыны павялічыцца да сумы ад 27 да 54 рублёў (цяпер - ад 25,5 да 51 рубля).

Як вырастуць штрафы для кіроўцаў

Разам з базавай велічынёй многае зменіцца для кіроўцаў: да гэтага паказчыка прывязаныя многія аўтамабільныя штрафы. Так, з новага года штраф за кіраванне без тэхагляду можа скласці да 54 рублёў (цяпер - да 51 рубля), за кіраванне ў нецвярозым стане - ад 405 да 945 рублёў (цяпер - ад 382,5 да 892,5 рубля).

Вырастуць штрафы і за перавышэнне хуткасці. Пры перавышэнні ад 10 да 20 км/г штраф з новага года складзе да 27 рублёў (цяпер - да 25,5 рубля), ад 20 да 30 км/г - да 81 рубля (цяпер - да 76,5 рубля), больш за 30 км/г - да 270 рублёў (цяпер - да 255 рублёў).

Калі перавышэнне зафіксавана аўтаматычнай камерай, то за перавышэнне ад 10 да 20 км/г штраф складзе да 13,5 рубля (цяпер - 12,25 рубля), ад 20 да 30 км/г - да 54 рублёў (цяпер - да 51 рубля), ад 30 да 40 км/г - да 108 рублёў (цяпер - да 102 рублёў), звыш 40 км/г - да 162 рублі (цяпер - да 153 рублёў).

За няправільную паркоўку трэба будзе заплаціць штраф да 27 рублёў (цяпер - да 25,5 рубля).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках