24 красавiка 2024, Серада, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Гозман: Мне хочацца, каб беларусы сталі членамі ЕЗ і NATO

11
Леанід Гозман: Мне хочацца, каб беларусы сталі членамі ЕЗ і NATO
ЛЕАНІД ГОЗМАН
ФОТА: FACEBOOK.COM/CIVILFORUM

Людзей, якія выступаюць за незалежную Беларусь, у Расеі вельмі шмат.

Расейскі апазіцыйны палітык Леанід Гозман у інтэрв'ю belsat.eu распавёў, што расейцы думаюць пра «аб'яднанне» з Беларуссю.

– Змест некаторых плакатаў падчас пратэстаў 7-8 снежня выклікаў спрэчкі сярод беларусаў: маўляў, ён антырасейскі, а не антыпуцінскі. А як гэтыя акцыі ўспрынялі ў самой Расеі?

– Натуральна, людзі з майго асяроддзя, якія з сімпатыяй ставяцца да Беларусі, вашы пратэсты падтрымліваюць. Мне хочацца, каб вы сталі чальцамі Еўразвязу, NATO і ў вас быў нармальны еўрапейскі рух. А наконт нейкіх абразаў на адрас краіны – іх лёгка патлумачыць. Я спадзяюся, што калі ў нас зменіцца рэжым, такіх пачуццяў паменее. Але пакуль, на жаль, ва ўсіх суседзяў Расеі ўзнікаюць антырасейскія адчуванні ў шырокім сэнсе, а не толькі ў дачыненні да Пуціна і ягонай каманды. Людзям складана аддзяляць адно ад другога. Немагчыма крыўдзіцца на ўкраінцаў, якія адмоўна ўспрымаюць Расею. Ну, а як у нас доўгі час ставіліся да Нямеччыны?

- У некаторых расейскіх гарадах прайшлі пікеты супраць інтэграцыі. Наколькі беларускай апазіцыі варта разлічваць на падтрымку расейскіх калег? Ці магчымыя масавыя пратэсты ў Расеі?

- Людзей, якія не хочуць, каб нашы танкі зноў былі на чужой зямлі, вельмі шмат. Вашымі хаўруснікамі, акрамя нас [лібералаў. - Заўвага.], будзе частка расейскіх нацыяналістаў, якія скажуць: «Навошта нам нахлебнікі, мы іх і так утрымліваем 30 гадоў?»

- Пасля апошніх пяці гадоў у беларусаў не можа не узнікаць пытання, ці магчымы сілавы сцэнар, паўтор у нас Крыма, Данбаса. Наколькі гэта верагодна?

- Гэта цалкам рэальна, але ёсць адна важная акалічнасць: Пуцін не можа больш плаціць стратамі жывой сілы. У Крыме мы не страцілі ніводнага чалавека падчас захопу, ён адбыўся цалкам бяскроўна. І людзям вельмі спадабалася, што Крым адабралі як бы «за бясплатна». Таму ў Расеі і быў прыняты закон, які прызнае страты ва ўзброеных сілах дзяржаўнай таямніцай. Менавіта таму загінулых ва Украіне і Сірыі расейскіх вайскоўцаў часта хавалі на безыменных могілках, плацілі сем'ям за маўчанне і т. д.

Калі Пуцін зразумее, што будзе ўзброены супраціў, калі вы будзеце страляць, ён не пойдзе на анэксію. Не пойдзе на вайну, як на Данбасе. Таму цяпер ён стараецца зламаць Лукашэнку, разлічваючы, што гэта ўдасца і не прыйдзецца ўжываць сілу.

Калі б я быў грамадзянінам Беларусі, то паспрабаваў бы даць мэсэдж вялікаму суседу: «Хлопец, а ў нас звычайныя людзі будуць страляць, нават калі войска падпарадкуецца, усё роўна будуць страляць, такая традыцыя». Тады Пуцін адмовіцца ад сілавога сцэнару. Ён больш не можа дазволіць сабе прымаць «грузы-200».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках