24 красавiка 2024, Серада, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас адпачынку ў Егіпце зноў атруцілася беларуска

6
Падчас адпачынку ў Егіпце зноў атруцілася беларуска

Хуткая забрала яе прама з самалёта.

У пачатку снежня гамяльчук Станіслаў са сваёй жонкай паехаў у Хургаду на дзесяць дзён, яны адпачывалі ў чатырохзоркавым гатэлі Mercure. 6 снежня яго жонцы стала дрэнна: у яе анямелі канечнасці, пачалася моцная дыхавіца. Спачатку беларусы адправіліся ў егіпецкі шпіталь, але ўчора прыляцелі ў Беларусь - хуткая забрала жанчыну прама з самалёта. Станіслаў не разумее, што адбываецца, і не ведае, што рабіць далей, каб яго жонка выжыла.

- Там была, хутчэй за ўсё, таксікалагічная праблема: ці праз дрэнную ваду, ці садавіну. Мы не купаліся ні ў якіх басейнах, толькі ў моры. Харчаваліся добра: елі адварную гародніну, ялавічыну. З'елі трохі пангасіуса, але гэта ж нармальная рыба. Потым у яе анямелі канечнасці і язык, пачалася дыхавіца. Мы з ёй прыехалі на круіз, там яна не ела і не піла, таму што стала дрэнна - назад я нёс яе на руках, - распавёў Onliner Станіслаў.

Жанчыну шпіталізавалі 11 снежня - у Хургадзе ёй паставілі дыягназ «гастраэнтэрыт». Станіслаў кажа, што ў яго жонку «ўлівалі па 20 кропельніц». Учора беларусы вярнуліся на радзіму - прама з самалёта 29-гадовую пацярпелую забрала хуткая. Спачатку яе адвезлі ў РНПЦ у Гомель, дзе правялі абследаванне ўсяго арганізма. Спачатку сказалі, што ўсё добра.

- Беларускія лекары выявілі ў яе вірусны менінгіт. Гэта ці таксін, ці вірус, незразумела. А цяпер вызначыць гэта досыць складана, як я разумею, таму што таксінаў і вірусаў маса, а ці ёсць у нас на іх аналізы, я не ведаю. Выразных прагнозаў лекары цяпер не даюць: яна можа пайсці на папраўку, а можа ўпасці ў кому. Мая жонка сама лекар - толькі дзякуючы гэтаму яна захавала сабе жыццё, таму што ў яе былі праблемы з дыханнем. Яна ўмее затарможваць дыханне, каб не задыхнуцца і каб не спынілася сэрца. Гэта дапамагала ёй у самалёце, калі мы вярталіся ў Беларусь, - успамінае гамяльчук.

Са слоў Станіслава, з імі ў егіпецкай бальніцы была сям'я з Менска: у маленькай дзяўчынкі тэмпература 40, а потым тое ж самае - у іх сына. Беларус кажа, што ў яго жонкі не было «класічных сімптомаў» для менінгіту - галаўнога болю, ліхаманкі і інш.

- Я не ведаю, куды яшчэ звяртацца, каб можна было ёй дапамагчы. Калі б агенцтва адразу папярэджвала пра такія рызыкі, ды ў жыцці мы б не паехалі, - у роспачы кажа Станіслаў.

Нагадаем, у канцы кастрычніка - пачатку лістапада пара з Беларусі загінула пасля адпачынку ў гатэлі Shаrm Reef у Шарм-эль-Шэйху. Афіцыйнай прычыны смерці пакуль няма, але з высокай верагоднасцю ёй стала харчовае атручэнне. Сын загінулай мянчанкі Алены распавёў, што беларусы елі рыбу менавіта ў гатэлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках