28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Падыходзім вельмі блізка да вялікай угоды з Кітаем

4
Трамп: Падыходзім вельмі блізка да вялікай угоды з Кітаем
Дональд Трамп

ЗША і КНР знаходзяцца ў стане гандлёвай вайны з 2018 года.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША і Кітай вельмі блізкія да заключэння гандлёвай угоды.

Пра гэта амерыканскі лідар паведаміў у сваім Twitter, паведамляе РБК.

«Падыходзім вельмі блізка да вялікай угоды з Кітаем. Яны хочуць гэтага, і мы таксама!» - напісаў Трамп.

12 снежня газета The Wall Street Journal (WSJ) са спасылкай на крыніцы паведаміла, што амерыканскі бок на перамовах з КНР прапанаваў удвая скараціць мыты на кітайскія тавары на суму прыкладна $360 млрд.

Паводле інфармацыі крыніцы газеты, Вашынгтон таксама гатовы адмовіцца ад павышэння тарыфаў на некаторыя тавары з Кітая. Яно прызначанае на 15 снежня. У сваю чаргу амерыканскі бок запатрабаваў ад КНР абавязанні па набыцці буйных партый амерыканскай сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі, ахове правоў на амерыканскую інтэлектуальную ўласнасць і выдаванне ЗША больш шырокага доступу да сектара фінансавых паслуг КНР. У адваротным выпадку ЗША можа вярнуць мыты на ранейшы ўзровень.

ЗША і КНР знаходзяцца ў стане гандлёвай вайны з 2018 года. Пачатак ёй паклаў Трамп, падняўшы мыты на шэраг кітайскіх тавараў. Кітай прыняў меры ў адказ. Зараз бакі вядуць перамовы пра гандлёвае пагадненне. Аднак пры зрыве перамоў Трамп абяцае істотна павысіць мыты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках