16 красавiка 2024, aўторак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз прадоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі

5
Еўразвяз прадоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі

Лідары ЕЗ узялі да ўвагі вынікі нармандскага саміту ў Парыжы.

У ноч на 13 снежня ў Брусэлі кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў ЕЗ прадоўжылі дзеянне эканамічных санкцый супраць Расейскай Федэрацыі на наступныя паўгода. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паводле вынікаў першага дня працы саміту заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, паведамляе Укрінфарм.

"Мы правялі дыскусію адносна Расеі і Украіны. Мы былі праінфармаваныя пра вынікі нармандскага саміту, які адбыўся ў мінулы панядзелак у Парыжы. [Прэзідэнт Францыі] Эмануэль Макрон і [канцлерка Нямеччыны] Ангела Меркель абнавілі для нас інфармацыю пра сітуацыю. Мы прадоўжылі санкцыі на наступныя шэсць месяцаў, зыходзячы з таго, што імплементацыя Менскіх пагадненняў застаецца важнай. Мы будзем прадаўжаць за гэтым назіраць", – сказаў ён.

Расея анэксавала Крым пасля сілавой блакады воінскіх частак і незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краінаў свету. У гэты момант паміж мацерыковай Украінай і Крымам дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, а Кіеў дэ-факта не кантралюе паўвостраў.

У дачыненні да Расеі дзейнічаюць некалькі санкцыйных пакетаў ЕЗ. 20 чэрвеня 2019 года Еўрапейская рада падоўжыла абмежавальныя захады ў дачыненні да РФ, уведзеныя ў адказ на незаконную анэксію Крыма і Севастопаля, да 23 чэрвеня 2020 года. Перад гэтым ЕЗ падаўжаў санкцыі супраць РФ у сакавіку 2019 года. Гаворка ішла пра індывідуальныя санкцыі.

У санкцыйным спісе ЕЗ знаходзіцца 170 фізічных і 44 юрыдычных асобы, паведамляецца на сайце Рады Еўрапейскага звязу. Санкцыі ўключаюць у сябе забарону на паездкі і замарожванне актываў. Акрамя таго, еўрапейскім кампаніям забаронена даваць сродкі фігурантам спісу.

9 снежня 2019 года ў Парыжы адбыўся першы за тры гады саміт лідараў "нармандскай чацвёркі" – Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі – з нагоды ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Ён доўжыўся блізу васьмі гадзінаў. У рамках саміту лідары дзяржаваў правялі двухбаковыя перамовы, у тым ліку адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Бакі дамовіліся да канца года ўзгадніць поўнае спыненне агню і абмен утрыманымі асобамі ў фармаце "ўсіх на ўсіх", абмеркавалі пашырэнне мандата назіральнай місіі АБСЕ і анансавалі новы саміт "нармандскай чацвёркі" праз чатыры месяцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках