20 красавiка 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Чыгір: Куды пайшлі грошы, сабраныя людзьмі на рамонт лякарні?

5
Арсень Чыгір: Куды пайшлі грошы, сабраныя людзьмі на рамонт лякарні?

Бабруйскія ўлады спрабуюць зарабіць на здароўі дзяцей.

Грошы на рамонт дзіцячай лякарні збіралі ў звычайных грамадзянаў, але куды яны пайшлі – незразумела.

Пра гэта Charter97.org апавёў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Бабруйска Арсень Чыгір, які ўжо шмат гадоў займаецца сацыяльнымі праблемамі горада.

– Улады не так даўно рапартавалі, што адрамантаваную і абноўленую дзіцячую лякарню здадуць ужо да 2020 года, – кажа ён. – Але я літаральна нядаўна там праходзіў і бачыў, што праца ўсё яшчэ ідзе, стаяць краны. Рамонт не тое што не будзе скончаны ў тэрмiн, не выкананая большая частка працаў. Калі будынак павінен быць гатовы да 2020 года, то, як мінімум, яны ўжо павінны былі скончыць з фасадам. Зразумела, што ім трэба даць справаздачу да «прэзідэнцкіх выбараў». Нагоняць прэсы, будуць апавядаць пра тое «як дзяржава клапоціцца аб дзецях» і ўсё ў гэтым духу, як яны любяць. Гэта будзе падставай зарабіць палітычныя балы. Але выйдзе чарговая «халтура».

Я разам з іншымі актывістамі даўно займаюся гэтым пытаннем. Мы размаўлялі з экспертамі, якія сказалі, што касметычны рамонт – далёка не самае галоўнае, што трэба дзіцячай лякарні. Самая галоўная праблема – гэта спрэс састарэлае абсталяванне. Яго трэба мяняць, і гэта каштуе немалых грошай. Улады любяць лішні раз нагадаць, як вылучылі сродкі на рамонт і рэканструкцыю з гарадскога і абласнога бюджэту. Але чаму ў такім выпадку грошы на рамонт лякарні просяць у звычайных грамадзянаў? Куды яны ідуць? Многія скідацца, але ўжо ні ў кога няма ўпэўненасці, што гэтыя сродкі, сапраўды, ідуць на патрэбы лякарні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках