28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера ФК «Дынама-Брэст»

7
Стаў вядомы асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера ФК «Дынама-Брэст»
АЛЕГ ДУЛУБ
ФОТА: ONLINER.BY

Ён блізкі да падпісання кантракту.

Стаў вядомы асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Брэст". Паводле звестак pressball.by, гэта беларускі спецыяліст Алег Дулуб. Ён блізкі да падпісання кантракту. Чакаецца, што прызначэнне можа адбыцца ў найбліжэйшы час.

Алегу Дулубу 54 гады. Ён нараджэнец Калінкавічаў. Раней Дулуб быў футбалістам, трэнерскую кар'еру пачаў у 2001-м. Уваходзіў у трэнерскі штаб менскага "Дынама", пасля чаго пачаўся яго зорны час. У 2015–2016 гадах ён быў галоўным трэнерам менскіх "Крумкачоў", вывеў іх у вышэйшую лігу. Далей было запрашэнне ў львоўскія "Карпаты" (2016–2017), адэскі "Чарнаморац" (2017). У студзені 2018-га Алег Дулуб узначаліў БАТЭ, але ўжо летам яго раптам адправілі ў адстаўку (барысаўчане былі ў лідарах у чэмпіянаце Беларусі, але былі дзве балючыя паразы ад берасцейскага "Дынама" ў матчах за Суперкубак і Кубак Беларусі). Пасля доўгага адпачынку Дулуб год папрацаваў у Казахстане з клубам "Атыртау", але не вельмі ўдала.

Чэмпіён Беларусі берасцейскае "Дынама" развіталася з галоўным трэнерам 42-гадовым чэхам Марцэлам Лічкам 9 снежня. Мяркуецца, што кіраўніцтва клуба пастанавіла замяніць яго на больш дасведчанага спецыяліста – налета дынамаўцаў чакае барацьба на два фронты: нацыянальны чэмпіянат і кваліфікацыя Лігі чэмпіёнаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках