23 красавiка 2024, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алжыры тысячы дэманстрантаў заклікалі байкатаваць выбары прэзідэнта

У Алжыры тысячы дэманстрантаў заклікалі байкатаваць выбары прэзідэнта
ФОТА: REUTERS

Пратэстоўцы аспрэчваюць легітымнасць выбараў.

Тысячы алжырцаў выйшлі на антыўрадавыя пратэсты, паведамляе dw.com. Яны заклікалі да байкоту прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі ў гэты дзень, і аспрэчвалі іх легітымнасць, паколькі галасаванне арганізаванае прадстаўнікамі старога рэжыму. Пяцёра кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы з'яўляюцца прадстаўнікамі ранейшай палітычнай эліты. У іх ліку – два былыя прэм'ер-міністры.

Паліцыя ўзмацніла прысутнасць у сталіцы паўночнаафрыканскай краіны. Разам з аўтамабілямі і пешымі патрулямі для арганізацыі бяспекі быў задзейнічаны шрубалёт.

У Алжыры з сярэдзіны лютага праходзяць пратэсты, найбуйнейшыя з часоў "арабскай вясны" 2011 года. Спачатку іх удзельнікі выступалі супраць меркаванага пятага прэзідэнцкага тэрміну 82-гадовага Абдэльазіза Бутэфлікі. Незадоўга да выбараў, першапачаткова вызначаных на сярэдзіну красавіка, ён адмовіўся выстаўляць сваю кандыдатуру, а потым паведаміў Канстытуцыйнайу радзе Алжыра пра неадкладнае складанне паўнамоцтваў. Парламент краіны прызначыў часовым кіраўніком дзяржавы 77-гадовага Абдэлькадэра Бенсалеха, які больш за 16 гадоў займаў пасаду старшыні Рады нацыі.

Абдэльазіз Бутэфліка з'яўляўся прэзідэнтам Алжыра з 1999 года. Пасля інсульту ў 2013 годзе Бутэфліка прыкаваны да інваліднага вазка, з тых часоў ён рэдка з'яўляецца на публіцы і не выступае з прамовамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках