25 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў закон, які спросціць атрыманне грамадзянства Украіны беларускім добраахвотнікам

Зяленскі прапанаваў закон, які спросціць атрыманне грамадзянства Украіны беларускім добраахвотнікам
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Закон унесены на разгляд у Раду.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падаў на разгляд Вярхоўнай Рады праект закона "Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны датычна пытанняў грамадзянства", скіраваны на ўдасканаленне прававога забеспячэння рэгулявання пытанняў украінскага грамадзянства, паведамляе "Украінская праўда".

Праект закона прадугледжвае вызваленне пэўных катэгорый асобаў ад абавязку падаваць абавязальніцтвы спыніць замежнае грамадзянства пры набыцці грамадзянства Украіны пры ўмове складання імі прысягі грамадзяніна Украіны.

Дакумент прапануе вызваляць ад абавязку падаваць абавязальніцтвы спыніць замежнае грамадзянства пры набыцці грамадзянства Украіны людзей, якія праходзяць (праходзілі) ваенную службу на кантракце ва УСУ, дапамагалі ў арганізацыі нацыянальнай бяспекі і абароны, пры ўмове падання імі дэкларацыі аб адмове ад замежнага грамадзянства.

Таксама прадугледжваецца вызваленне ад абавязку падаваць абавязальніцтвы спыніць замежнае грамадзянства асобаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі дзяржавы-агрэсаркі або дзяржавы-акупанткі і зазналі ў сваёй краіне пераслед, пры ўмове падання імі дэкларацыі аб адмове ад замежнага грамадзянства.

Праект закона прапануе пашырыць кола асобаў, якія маюць падставы для здабыцця грамадзянства Украіны паводле тэрытарыяльнага паходжання; скараціць пералік незалежных ад асобы прычынаў неатрымання дакумента аб спыненні замежнага грамадзянства; перагледзець падставы для страты грамадзянства Украіны; удакладніць падставы скасавання пастановы пра афармленне ўступлення ў грамадзянства і да таго падобнае.

Прэзідэнт таксама прапануе ўнесці змены ў шэраг законаў Украіны, прадугледзеўшы падачу дэкларацыі пра адсутнасць замежнага грамадзянства асобамі, якія прэтэндуюць быць прынятымі на дзяржаўную службу, на службу ў органы мясцовага самакіравання, службу ў праваахоўных органах і да таго падобнае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках