25 красавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CМІ: «Адмірал Кузняцоў» загарэўся праз непрыбраную кучу смецця

13
CМІ: «Адмірал Кузняцоў» загарэўся праз непрыбраную кучу смецця
Фота: ТАСС

Адзіны расейскі авіяносец гарэў цэлыя содні.

Прычынай пажару на расейскім авіяносцы «Адмірал Кузняцоў» стала траплянне зварачнай акалінай на кінутае ў труме праалеенае рыззё, ад якога агонь перакінуўся на электракабелі, паведамляе «Камерсант» са спасылкай на спецыялістаў.

На думку блізкіх да ўдзельнікаў рамонту крыніцаў, гарачая зварачная акаліна праз вертыкальны кабельны канал правалілася ўніз. Там яна павінна была ўпасці на чыстую падлогу, але замест гэтага патрапіла на пакінутую кучу смецця.

Экіпаж самастойна затушыў пажар у труме, аднак праз скразняк і працоўную вентыляцыю агонь паспеў перакінуцца на ізаляцыю электрапровадаў і сысці ў кабельныя каналы.

Спецыялісты ліквідавалі адкрытае гарэнне на авіяносным крэйсеры «Адмірал Кузняцоў» у Мурманску праз содні пасля пачатку пажару.

У выніку пажару загінуў адзін чалавек, 12 пацярпелі, стан аднаго з іх ацэньваецца як цяжкі, 11 як сярэдняй ступені цяжкасці. Лёс аднаго чальца экіпажа застаецца невядомым.

Пажар на адзіным расейскім авіяносцы «Адмірал Кузняцоў», які з 2018 года праходзіць рамонт на 35-м суднарамонтным заводзе, пачаўся ў чацвер раніцай. У цэнтры сударамонту «Зорачка» заявілі, што загаранне адбылося ў труме першага энэргаадсека пры выкананні агнявых працаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках