29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста» пра дзівацтвы Лукашэнкі: Можа, абмовіўся праз старасць?

40
«Баста» пра дзівацтвы Лукашэнкі: Можа, абмовіўся праз старасць?

Дыктатар апавёў чарговыя небыліцы перад студэнтамі-медыкамі.

Пасля масавага выхаду моладзі на акцыі пратэсту дыктатар праводзіць сустрэчы са студэнтамі сталічных ВНУ і раздае звыклыя абяцанні, піша тэлеграм-канал «Баста».

Пачаў сёння з медуніверсітэта:

– Мы ва ўрадзе распрацуем праграму, у першым квартале дакладуць мне міністры, для будаўніцтва дамоў кшталту ў Бараўлянах. Таму што дом у Бараўлянах – гэта нядорага.

Зірнулі мы на гэтае "нядорага". Пустыя надзелы без камунікацый – ад $ 30 тысячаў. З газам і электрычнасцю – ад $ 42 тысячаў. Самы танны дом – $ 120 тысячаў.

Можа, абмовіўся? З кім не бывае ў старасці? Можа, кватэры меў на ўвазе? Тут ненашмат танней. Двушка – $ 72 тысячы, трошка – $ 94 тысячы.

Нядорага, ага. Кожнаму студэнту пад сілу.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках