28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шатландыі на выбарах перамагла партыя прыхільнікаў рэферэндуму за незалежнасць

1
У Шатландыі на выбарах перамагла партыя прыхільнікаў рэферэндуму за незалежнасць

Вынік перасягнуў чаканні шатландскіх палітыкаў.

Першая міністарка Шатландыі Нікола Стэрджэн заявіла, што высокі вынік Шатландскай нацыянальнай партыі (SNP) на выбарах дазваляе патрабаваць ад Лондана дазволу на правядзенне другога рэферэндуму пра незалежнасць.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на BBC.

Згодна з вынікамі выбараў у Шатландыі, SNP узяла 47 з 59 месцаў – на 12 больш, чым на папярэдніх выбарах у 2017 годзе. Кансерватары ў Шатландыі атрымалі толькі шэсць месцаў.

Стэрджэн сказала, што вынік перасягнуў яе чаканні.

Першая міністарка Шатландыі ўжо паабяцала перад Калядамі адправіць ліст прэм'ер-міністру з просьбай надаць шатландскаму парламенту паўнамоцтвы прызначыць другі рэферэндум пра незалежнасць.

Пры гэтым яна заявіла, што не будзе рабіць выгляд, што ўсе, хто галасаваў за партыю, абавязкова падтрымліваюць незалежнасць.

Але, паводле словаў Стэрджэн, гэта было "дакладнае ўхваленне Шатландыі на тое, каб прымаць пастановы пра будучыню самастойна".

"Шатландыя накіравала вельмі выразны сігнал – мы не хочам урад Борыса Джонсана, мы не хочам пакідаць ЕЗ. У Борыса Джонсана ёсць мандат, каб вывесці Англію з ЕЗ, але ён павінен прызнаць, што ў мяне ёсць мандат, каб даць Шатландыі выбар альтэрнатыўнай будучыні" , – адзначыла першая міністарка Шатландыі.

Нагадаем, прэм'ер Вялікай Брытаніі неаднаразовага заяўляў, што супраць другога рэфэрэндуму за незалежнасць Шатландыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках