20 красавiка 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст выявіў велізарную расейскую вайсковую базу на мяжы з Беларуссю

33
Журналіст выявіў велізарную расейскую вайсковую базу на мяжы з Беларуссю

Што адбываецца?

Пра гэта гаворыцца ў расследаванні кіраўніка беларускай службы «Інфармнапалм» і журналіста газеты «Новы час» Дзяніса Івашына, паведамляе «Белсат».

У публікацыі «Ваенны ціск? Расейскія войскі на мяжы з Беларуссю» аўтар звяртае ўвагу на перакідванне расейскіх ударных падраздзяленняў непасрэдна да мяжы з Беларуссю ды стварэнне паўнавартаснай наступальнай лініі. Пры гэтым усё, на думку Івашына, сведчыць пра абсалютную прыярытэтнасць менавіта беларускага стратэгічнага напрамку.

«Пачынаючы з траўня 2018 года і да кастрычніка, да апошняга часу – гэта апошняя інфармацыя, даступная са спадарожніка, спадарожнікавыя здымкі – выразна бачна, як літаральна за апошнія 1,5 гады вайсковая база ў Клінцах павялічылася фактычна ўдвая. Калі раней яна займала 25 га зямлі, то зараз ужо звыш 60 га. У гэты момант там дыслакуюцца два мотастралковыя падраздзяленні, якія налічваюць ля 70-80 танкаў, звыш 170 браняваных баявых машын – БТР-80, БТР-82А, БМП-2.

Апроч гэтага ў Ельні Смаленскай вобласці, а гэта за 100 км ад мяжы з Беларуссю, вельмі актыўна разгортваецца 59-ты танкавы полк! І гэта досыць грозны кулак. Яшчэ раз зазначу, што гэта абсалютна стратэгічны напрамак менавіта беларускі. […] Калі Беларусь ухваліла з Расеяй так званую Саюзную дамову ў 1999 годзе, падраздзяленні, якія раней дыслакаваліся ў той жа Ельні, – у Клінцах іх не было, зазначым, – яны пачалі згортвацца ў пачатку нулявых. І на працягу апошняга часу да пачатку расейска-ўкраінскай вайны іх там увогуле не было! […]

Вось гэтыя паўнамаштабныя разгортванні, якія пачаліся з траўня 2018 года і працягваюцца нават у гэты час, пакуль мы з вамі размаўляем, цалкам супадаюць з інтэнсіфікацыяй Расейскай Федэрацыяй усіх захадаў, што да разгортвання так званай Саюзнай дзяржавы. Я лічу, што гэта не супадзенне…»

Расейскі ж палітолаг Павел Лузін мяркуе, што ўзмацненне расейскіх войскаў на мяжы з Беларуссю не звязанае з ціскам у часе інтэграцыйных перамоваў. Каментар палітолага – у відэа.

Працяг размовы – у відэа.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках