19 красавiка 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былому прэзідэнту Кыргызстана афіцыйна выставілі абвінавачванне ў забойстве

Былому прэзідэнту Кыргызстана афіцыйна выставілі абвінавачванне ў забойстве

Гаворка ідзе пра стрэл падчас штурму рэзідэнцыі.

Былому прэзідэнту Кыргызстана Алмазбеку Атамбаеву афіцыйна выстаўленае абвінавачанне ў забойстве начальніка службы спецназа Усена Ніязбекава, паведаміў кіраўнік МУС Кашкар Джунушаліеў, перадае Натоящее время.

Паводле ягоных слоў, стрэл, ад якога загінуў Ніязбекаў 7 жніўня падчас штурму дома Атамбаева ў сяле Кой-Таш, быў зроблены са снайперскай вінтоўкі, аформленай асабіста на Атамбаева. Ніязбекаў атрымаў кулявую рану ў грудзі і загінуў.

Былы прэзідэнт Кыргызстана, са слоў ягонага адваката, з'яўляецца фігурантам 14 крымінальных спраў. Акрамя забойства спецназаўца яго вінавацяць у арганізацыі беспарадкаў, пагрозах прадстаўнікам улады, незаконным абарачэнні зброі, у перашкодзе следству, захопу закладнікаў, у замаху на забойства, а таксама ў некалькіх эпізодах карупцыі, у прыватнасці незаконным набыцці зямельных надзелаў у Кой-Ташы, дзе Атамбаеў пабудаваў сабе рэзідэнцыю. 7-8 жніўня 2019 года спецназ Дзяржаўнага камітэта нацбяспекі Кыргызстана і прадстаўнікі МУС амаль суткі штурмавалі рэзідэнцыю Атамбаева, каб даставіць былога прэзідэнта на допыт па справе аб карупцыі.

Перад гэтым яго тры разы выклікалі на допыт позвамі, але ён адмаўляўся размаўляць са следчымі, спасылаючыся на тое, што як экс-прэзідэнт мае недатыкальнасць ад крымінальнага пераследу. Пастанову парламента пазбавіць яго недатыкальнасці разам са статусам экс-прэзідэнта Атамбаеў законнай не прызнаў.

З другога разу штурм рэзідэнцыі атрымаўся, і Атамбаеў быў затрыманы. Але падчас сутыкненняў паміж сілавікамі і прыхільнікамі прэзідэнта загінуў адзін спецназавец, а больш за сто чалавек пацярпелі - як з боку сілавікоў, так і з боку тых, хто абараняў рэзідэнцыю. Пазней у доме Атамбаева была канфіскавана вялікая колькасць зброі.

Пасля штурму Атамбаеў быў арыштаваны і адпраўлены ў турму ГКНБ. Ён адмаўляецца размаўляць са следчымі і даваць сведчанні. Падзеі ў Кой-Ташы расследуе спецыяльная камісія, якую стварылі на загад прэм'ер-міністра Мухамедкалыя Абылгазіева 29 жніўня. Яе ўзначаліў першы віцэ-прэм'ер-міністр Жэніш Разакоў, у склад увайшлі сем дэпутатаў, а таксама чальцы Савета бяспекі, цывільныя дзеячы і экспэрты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках