29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя аўтобусы ў навагоднія святы падаражэлі

Міжнародныя аўтобусы ў навагоднія святы падаражэлі

Якія напрамкі выраслі ў кошце.

«Хацеў набыць квіток у Варшаву, а ён каштуе не 48, а 65 рублёў. Высветлілася, гэта Менсктранс павысіў кошты менавіта на перыяд святаў», – апавёў чытач, які патэлефанаваў у рэдакцыю tut.by. Атрымаць аператыўны каментар у «Менсктрансу» з нагоды такога сезоннага падаражэння не атрымалася

У даведкавай службе Менскага аўтавакзала пацвердзілі, што на канец снежня квіток на аўтобус з Менска ў Варшаву каштуе 65 рублёў.

– Ёсць за 47 рублёў а 15-й. Падаражэлі ў сувязі з святамі, – растлумачылі ў даведцы.

Квіткі з Менска ў Варшаву цяпер каштуюць ад 40 да 48 рублёў у адзін бок. Пачынаючы з 20 снежня цэтлік падымаецца, і большасць рэйсаў каштуюць ужо 60–65 рублёў. Танней можна з'ехаць толькі на двух рэйсах: у 9.40 раніцы ў аэрапорт Модлін – за 40 рублёў, а 15-й – за 47 рублёў. Пачынаючы ад 9 студзеня цэтлікі вяртаюцца на ранейшы ўзровень, за выключэннем двух рэйсаў. Той, што а 21-й, па-ранейшаму будзе каштаваць 60 рублёў, а 22-й – 65 рублёў.

Аўтобусныя квіткі з Менска ў Вільню ў кошце не мяняюцца. Як цяпер, так і ў святочныя дні яны каштуюць 25–28 рублёў. Не стане даражэйшай і паездка ў Рыгу: увесь час квіткі каштуюць 40 рублёў.

Затое квіткі ў Маскву падаражэюць. Цяпер яны каштуюць 40 рублёў, пачынаючы з 25 снежня даражэюць да 55 рублёў, а з 9-га студзеня зноў вяртаюцца на ранейшую адзнаку 40 рублёў. У Санкт-Пецярбург цяпер можна з'ехаць за 45–48 рублёў. З 26 снежня квіткі даражэюць да 50–65 рублёў, а 12 студзеня яны зноў каштуюць 45–48.

У Кіеў квіткі не даражэюць і каштуюць 45–40 рублёў. А паездка ў Львоў, куды на аўтобусе можна з'ехаць толькі ў пятніцы, падаражэе: цяпер можна з'ехаць за 50 рублёў, а пачынаючы з 27 снежня – за 60 (калі патаннеюць квіткі, невядома, пакуль іх кошт у раскладзе можна паглядзець толькі да 12 студзеня).

Адзначым, што ў іншых перавознікаў квіткі на тыя ж даты могуць каштаваць даражэй. Напрыклад, квіток з Менска ў Варшаву на 27 снежня ў перавозніка Ecolines каштуе 74 рублі, а на 16 снежня – ад 55 да 64 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках