28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ДАІ расставіла новыя «нечаканкі» для аўтамабілістаў

3
Дзе ДАІ расставіла новыя «нечаканкі» для аўтамабілістаў

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў гэтыя выходныя прадоўжаць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Напрыклад, ужо паведамлялася, што ў Магілёўскай вобласці пад кантролем экіпажаў ДПС будуць знаходзіцца месцы паркоўкі для інвалідаў, а ў Гомельскай – чыгуначныя пераезды.

Акрамя гэтага на Гомельшчыне будзе праведзеная масаваная адпрацоўка дарогі Р-82 Акцябрскі – Парычы – Рэчыца. Будзе выкарыстаны галосны, негалосны і змяшаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР.

А на Магілёўшчыне цягам дзесяці дзён (аж да 22 снежня) будуць праведзеныя спецмерапрыемствы ў барацьбе з п'янымі кіроўцамі. Адзначым, што ў Беларусі ўдзельнік дарожнага руху ўважаецца нецвярозым, калі ў ягонай крыві ці выдыханым паветры ўтрымліваецца 0,3 праміле алкаголю.

У ДАІ адзначылі, што суровыя санкцыі пакарання (штраф да 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем правоў на тры гады) «не могуць пераканаць асобных грамадзянаў адмовіцца ад чаркі перад паездкай». Так, з пачатку года ў рэгіёне на п'яных кіроўцаў складзена 2106 пратаколаў (з іх 113 – за паўторную п'яную паездку).

Таксама будзе прадоўжаная барацьба з парушальнікамі хуткасных рэжымаў, устаноўленых на дарогах краіны, пішуць naviny.by.

Акрамя экіпажаў ДПС фіксаваць аматараў хуткай язды будуць і мабільныя радары (датчыкі могуць знаходзіцца ў самых розных і нечаканых месцах, як гэта было зусім нядаўна на 41-м кіламетры дарогі Р-28 Менск – Нарач), якія ў Гарадзенскай вобласці будуць знаходзіцца ў наступных месцах :

дарога Р-42 Гародня – Гожа – мяжа Літвы (у Гарадзенскім раёне);

Гародня (вуліца Суворава);

дарога Р-99 Баранавічы – Гародня (у Гарадзенскім раёне);

траса М-7 Менск – Ашмяны – мяжа Літвы (у Смаргонскім раёне);

дарога Р-44 Гародня – Ружаны – Івацэвічы (у Гарадзенскім раёне).

Парушальнікам неабходна памятаць, што за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці кіроўца караецца:

ад 10 да 20 км/г – штрафам памерам да 1 базавай велічыні;

ад 20 да 30 км/г – да 3 базавых велічыняў;

больш за 30 км/г м да 10 базавых велічыняў;

больш за 20 км/г (паўторна цягам года) – да 15 базавых велічыняў або пазбаўленне права кіравання да 1 года.

Перавышэнне хуткасці, зафіксаванае працоўнымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу вынікуе накладанне штрафу:

ад 10 да 20 км/г – 0,5 базавай велічыні;

ад 20 да 30 км/г – 2 базавыя велічыні;

ад 30 да 40 км/г – 4 базавыя велічыні;

больш за 40 км/г – 6 базавых велічыняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках