25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як бульдозеры «добраўпарадкавалі» Гальшанскі замак

26
Як бульдозеры «добраўпарадкавалі» Гальшанскі замак
ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК
ФОТА: BELTA.BY

Абабраны магільнік 700-гадовай даўніны.

Побач з замкам у Гальшанах бульдозеры знішчылі і пашкодзілі магільнік XIV стагоддзя. Археолаг Яўген Уласавец паведаміў у Фэйсбуку, што адно пахаванне цалкам разбуранае, два іншыя пашкоджаныя гусеніцамі, і толькі чацвёртае цалкам ацалела. Пры гэтым меркаваная плошча магільніка, якому блізу 700 гадоў, або засыпаная пластом пяску, або залітая бетонам.

У апошнія дні вакол замка адбываецца так званае "добраўпарадкаванне тэрыторыі". Там ўладкоўваецца аўтамабільная стаянка, кладзецца тратуарная плітка. На месцы, дзе працавала тэхніка, археолагі знайшлі жаночы чэрап, косткі і ўпрыгажэнні.

"ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ТЭРЫТОРЫІ" КАЛЯ ГАЛЬШАНСКАГА ЗАМКА
ФОТА: ЯЎГЕН УЛАСАВЕЦ

"Ва ўсіх на слыху рэстаўрацыйныя працы на тэрыторыі Віленскага замка, у ходзе якіх былі выяўленыя магілы паўстанцаў 1863 года. Гэтая навіна знайшла жывы водгук у беларускім грамадстве. Тысячы людзей падпісалі петыцыю пра перапахаванне лідара паўстанцаў Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі...

ЧАРАПЫ І КОСТКІ КАЛЯ ГАЛЬШАНСКАГА ЗАМКА
ФОТА: ЯЎГЕН УЛАСАВЕЦ

Беларускія ж рэаліі ашаламляльна адрозніваюцца ад літоўскіх. Большасць працаў на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны праходзіць без якога-небудзь удзелу археолагаў. Сітуацыя з Гальшанскім замкам і магільнікам наглядна ілюструе тое, да чаго прыводзяць працы з найгрубейшымі парушэннямі дзейнага заканадаўства", – мяркуе Уласавец.

ЗНАХОДКА Ў ЗЯМЛІ КАЛЯ ГАЛЬШАНСКАГА ЗАМКА
ФОТА: ЯЎГЕН УЛАСАВЕЦ
УПРЫГАЖЭННІ, ЗНОЙДЗЕНЫЯ Ў СПУСТОШАНЫМ МАГІЛЬНІКУ ЛЯ ГАЛЬШАНСКАГА ЗАМКА
ФОТА: ЯЎГЕН УЛАСАВЕЦ

Гальшанскі замак знаходзіцца ў Ашмянскім раёне (Гарадзенская вобласць). Яўген Уласавец даследуе наваколлі замка з 2011 года, там знойдзеныя дзясяткі артэфактаў. Археолаг звяртаецца да неабыякавых людзей з просьбай паспрабаваць змяніць "катастрафічную сітуацыю ў сферы аховы нашай гістарычнай спадчыны".

"Бо лёс гэтых безыменных парэшткаў жыхароў сярэднявечных Гальшанаў цалкам маглі падзяліць і магілы паўстанцаў 1863 года на чале з Каліноўскім, апыніся яны воляю лёсаў не на тэрыторыі Літвы, а ў Беларусі", – вынікуе Уласавец.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках