29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: У нас фактычна расейская каланіяльная адміністрацыя

17
Яўген Афнагель: У нас фактычна расейская каланіяльная адміністрацыя

На Лукашэнку ў Крамлі кампрамат.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель у праграме Studio Х97 заявіў:

– Лукашэнка саступае ў канкурэнцыі любому герою беларускай гісторыі: няхай гэта будзе Каліноўскі або Машэраў. Нездарма ж праспект Машэрава, па якім штодня ездзіў Лукашэнка, перайменавалі. Ён саступае ўсім: і савецкім лідарам, і людзям дасавецкага перыяду. Я ўжо не кажу пра тых людзей, якія стваралі беларускую дзяржаву.

Ён гэта разумее, нават на падсвядомым узроўні. І таму, як не вельмі адукаваны чалавек з адсталага калгасу, проста баіцца канкурэнцыі, баіцца, што яго будуць параўноўваць з кімсьці. А яго ж параўноўваюць усё роўна. І ў гэтым параўнанні ён заўсёды саступае.

А што тычыцца, чаму ён баіцца ўсяго беларускага... Гэта – савецкае выхаванне, гэта савецкая, вясковая школа, правінцыйны ВНУ, дзе ў галаву закладваліся не беларускія каштоўнасці. І нейкім шляхам ён стаў прэзідэнтам незалежнай краіны. Але ён гэтую краіну як незалежную не ўспрымае. Ён усё роўна ўсё робіць з аглядкай на Маскву. Прычым ён ведае, што залежыць ад Масквы. Што яму ніколі не дазволяць тут, нават пры ўсім жаданні, праводзіць незалежную палітыку. Таму што на яго ў Крамлі ўжо ёсць і кампрамат, і вагары ўплыву.

Ён гэта ўсё разумее і таму робіць усё для знішчэння беларускай дзяржавы, для немагчымасці станаўлення незалежнасці. І пры ім рэальнай незалежнасці ніколі не будзе.

Таму што ў нас знаходзіцца расейская армія, у нас расейскія СМІ, у нас расейская школа. Фактычна, у нас расейская каланіяльная адміністрацыя. У нас засталіся літаральна нейкія фармальныя характарыстыкі незалежнасці, але яны ўсё роўна вельмі важныя для нас, – сказаў палітык.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках