24 красавiка 2024, Серада, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Знаходзіцца ў Асеціі, але належаў Лукашэнку»

5
«Знаходзіцца ў Асеціі, але належаў Лукашэнку»
ФОТА: AVITO

Як прадаюць Mercedes-Benz S-класу.

На цікавую аб'яву ў сеціве звярнуў увагу чытач abw.by: "Глядзіце, якая машына прадаецца, папярэдні ўласнік А. Р. Лукашэнка"...

ФОТА: AVITO
ФОТА: AVITO

І, сапраўды, на сайце аб'яў Avito выстаўлены на продаж Mercedes-Benz S-класу W220 2003 года выпуску. Як вынікае з аб'явы, "аўтамабіль браняваны, колы браняваныя". Уладальнік, а гэта прыватная асоба, не прамінуў выкарыстаць маркетынгавы ход: знаходзіцца аўто ў рэспубліцы Паўночная Асеція, Аланія, г. Грозны, але належаў Аляксандру Лукашэнку.

За аўтамабіль, які мае прабег 200 тысячаў кіламетраў, хочуць атрымаць 6 мільёнаў 800 тысячаў рублёў, а гэта прыкладна 108 тысячаў даляраў. Паказваецца, што магчымы гандаль.

ФОТА: AVITO
ФОТА: AVITO

Фэйк ці Лукашэнка мог сапраўды быць уладальнікам гэтага аўто? У кіраўніка Беларусі ў аўтапарку адзін час сапраўды быў браняваны Mercedes S-класу чацвёртага пакалення. Гэтым аўтамабілем ён карыстаўся вельмі актыўна, ездзіў у палі, на заводы і нават за мяжу, у Вільню. Дзе цяпер знаходзіцца гэты аўтамабіль? Ва Уладзікаўказе? Вы ў гэта верыце?

ФОТА: AVITO
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках