25 красавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель: Здымаць санкцыі з Расеі яшчэ рана

3
Меркель: Здымаць санкцыі з Расеі яшчэ рана
ФОТА: GETTY IMAGES

Краіны ЕЗ аднагалосна падтрымалі прадаўжэнне санкцый супраць РФ.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што казаць пра скасаванне санкцый у дачыненні да Расейскай Федэрацыі яшчэ рана. Пра гэта 13 снежня паведаміла агенцтва "Укрінфарм".

"Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон і я ўчора паведамілі пра вынікі нармандскага саміту. Хоць мы і маглі сказаць, што ёсць пэўныя крокі, але яны не з'яўляюцца дастатковымі, каб мы маглі зняць санкцыі", – сказала яна.

Паводле словаў канцлеркі, санкцыі супраць Расеі былі прадоўжаныя, прычым аднагалосна.

13 снежня ў Брусэлі кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў ЕЗ прадоўжылі дзеянне эканамічных санкцый супраць Расеі на наступныя паўгода.

У дачыненні да Расеі дзейнічаюць некалькі санкцыйных пакетаў ЕЗ.

20 чэрвеня 2019 года Еўрапейская рада падоўжыла абмежавальныя захады ў дачыненні да РФ, уведзеныя ў адказ на незаконную анэксію Крыма і Севастопаля, да 23 чэрвеня 2020 года. Перад гэтым ЕЗ падаўжаў санкцыі супраць РФ у сакавіку 2019 года. Гаворка ішла пра індывідуальныя санкцыі. У санкцыйным спісе ЕЗ знаходзіцца 170 фізічных і 44 юрыдычныя асобы, паведамляецца на сайце Рады Еўрапейскага звязу. Санкцыі ўключаюць у сябе забарону на паездкі і замарожванне актываў. Акрамя таго, еўрапейскім кампаніям забаронена даваць сродкі фігурантам спісу.

9 снежня 2019 года ў Парыжы адбыўся першы за тры гады саміт лідараў "Нармандскай чацвёркі" – Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі – з нагоды ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Ён доўжыўся блізу васьмі гадзінаў. У рамках саміту лідары дзяржаваў правялі двухбаковыя перамовы, у тым ліку адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Бакі дамовіліся да канца года ўзгадніць поўнае спыненне агню і абмен утрыманымі асобамі ў фармаце "ўсіх на ўсіх", абмеркавалі пашырэнне мандата назіральнай місіі АБСЕ і анансавалі новы саміт "Нармандскай чацвёркі" праз чатыры месяцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках