19 красавiка 2024, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казачнік, паглядзі, як людзі жывуць!

22
Казачнік, паглядзі, як людзі жывуць!
ФОТА: TUT.BY

Кошт кватэр у Бараўлянах - як на Блакітным беразе.

Тэлеграм-канал «Баста» падае ліст жыхара Бараўлянаў, куды ўчора Лукашэнка студэнтаў-медыкаў пасылаў жыллё «за капейкі» будаваць:

- А ён сам даўно тут быў? Кошт кватэры - як на Блакітным беразе, будуюцца тут толькі чыноўнікі і міліцыя. Больш нікому не па кішэні.

Пры гэтым інфраструктуры нуль. Навошта? Тыя, хто тут будуецца, у спецклініках лечацца, а дзеці іх у Лондане і Парыжы вучацца. Гразь пешшу на дарогах не месяць. З бандытамі мясцовымі вечарамі на «Очаге» не кантактуюць.

Транспарт - асобная размова. Без аўто жыць у Бараўлянах нельга. Раніцай у аўтобусах на Менск не праціснуцца. Маршруткі штурмам бяруць. Хацеў бы я, каб гэты вусаты троль трапіў на аперацыю да хірурга, які гадзіну да цэнтра Менска адсюль дабіраецца.

З'ездзі ў Бараўляны, казачнік, паглядзі, як людзі жывуць. Ды хоць куды з'ездзі не туды, куды цябе твае халопы возяць. Жыццё народа пабачыць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках