28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: У Беларусі за 25 гадоў захворванні на рак павялічыліся ўдвая

40
Экспэрт: У Беларусі за 25 гадоў захворванні на рак павялічыліся ўдвая

На канец 2018 года на дыспансерным уліку было 303 119 чалавек.

У інтэрв'ю kp.by доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксей Акіянаў распавёў, у колькі разоў і чаму ў Беларусі павялічылася колькасць онказахворванняў.

«За чвэрць стагоддзя захворванні на рак у Беларусі павялічыліся ўдвая, - распавёў журналістам Аляксей Акіянаў, які стаяў ля вытокаў канцэр-рэгістра Беларусі, а цяпер кіруе групай статыстыкі і аналізу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. - На канец 2018 года на дыспансерным уліку было 303 119 чалавек.

Толькі за 2018 год у Беларусі зарэгістравана 52 584 новыя выпадкі».

Паводле падлікаў спецыялістаў, кожны чацвёрты захварэе цягам жыцця на рак. Пра гэта таксама сказаў Акіянаў у інтэрв'ю: «Павялічылася працягласць жыцця - гэтая прычына прывяла да павелічэння колькасці захворванняў больш чым на 40%».

З-за чаго яшчэ такі прырост?

Праз лад жыцця, зніжэнне імунітэту, радыяцыю, бескантрольнае спажыванне лекаў, праз самалячэнне, сказаў Аляксей Акіянаў.

«Мы не ведаем, як дзейнічаюць на арганізм разнастайныя харчовыя дабаўкі, якія дазволена прадаваць без рэгістрацыі і дазволу фармкамітэту, - патлумачыў экспэрт. - Адсутнасць лячэння пры млявапраяўных хранічных захворваннях таксама прыводзіць да развіцця рака. Гэта тычыцца гастрыту з паніжанай кіслотнасцю страўнікавага соку, паліпаў тоўстай кішкі ды іншае".

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках