19 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША запэўнілі Украіну ў санкцыях супраць кампаній, якія будуюць Nord Stream 2

12
ЗША запэўнілі Украіну ў санкцыях супраць кампаній, якія будуюць Nord Stream 2

Кампаніі, якія будуюць трубаправод, ужо абвясцілі, што спыняць сваю працу ў Балтыйскім моры.

ЗША будуць укараняць санкцыі супраць кампаній, якія пракладваюць трубу "Паўночнага струменю-2", калі яны самастойна не спыняць падсанкцыйную дзейнасць.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", такія запэўніванні атрымаў віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Дзмітрый Кулеба, які 11-13 снежня наведаў ЗША з працоўным візітам.

"Кулеба атрымаў запэўніванні, што санкцыі, прадугледжаныя ў законе аб абаронным бюджэце, будуць як мага хутчэй прынятыя ў Сэнаце Кангрэса ЗША, неадкладна падпісаныя прэзідэнтам ЗША і ўкаранёныя, калі кампанія, якая пракладае трубу "Паўночнага струменб-2 ", самастойна не спыніць падсанкцыйнную дзейнасць", - заявіла служба чыноўніка.

Паводле звестак кансорцыума Nord Stream 2 AG, у Балтыйскім моры ўжо пракладзена 2100 кіламетраў двайной ніткі. Не стае прыкладна 300 кіламетраў. Санкцыі могуць прынамсі зацягнуць заканчэнне будаўніцтва.

Кампаніі, якія будуюць трубаправод, ужо абвясцілі, што спыняць сваю працу ў Балтыйскім моры пасля ўступлення ў дзеянне санкцый ЗША, піша NDR.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках