25 красавiка 2024, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грамадзянская платформа» абрала кандыдата на пасаду прэзідэнта Польшчы

1
«Грамадзянская платформа» абрала кандыдата на пасаду прэзідэнта Польшчы
МАЛГАЖАТА КІДАВА-БЛОНЬСКАЯ

Сваю кандыдатуру ў прэзідэнты таксама высунуў кіраўнік «Польскай сялянскай партыі».

Малгажата Кідава-Блоньская абраная кандыдаткай на пасаду прэзідэнта ад «Грамадзянскай платформы». Віцэ-спікерка Сэйма атрымала перамогу падчас так званых партыйных праймерыз, паведамляе «Радыё Польшча».

Пасля абвяшчэння вынікаў Малгажата Кідава-Блоньска падзякавала удзельнікам канвенцыі «Грамадзянскай платформы».

«Мы пачынаем вялікую гульню, і я ведаю, што мы ў ёй пераможам. Я атрымала перамогу над Яраславам Качыньскім у Варшаве (на парламенцкіх выбарах, - заўв. рэд.), атрымаю перамогу і над Анджэем Дудам, - сказала кандыдатка ў прэзідэнты ад «Грамадзянскай платформы».

Віцэ-спікерка Сэйма атрымала 345 з амаль 500 галасоў удзельнікаў канвенцыі апазіцыйнай партыі.

Сёння, 14 снежня, сваю кандыдатуру ў прэзідэнты таксама высунуў Уладзіслаў Касіняк-Камыш, кіраўнік «Польскай сялянскай партыі».

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць у наступным годзе. Дакладная дата іх правядзення на сёння не ўстаноўленая. Верагодней за ўсё, палякі выберуць новага прэзідэнта ў траўні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках