29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць выдаць $ 1 млрд на энэргетычную бяспеку Еўропы

4
ЗША могуць выдаць $ 1 млрд на энэргетычную бяспеку Еўропы

Гэта дазволіць дыверсіфікаваць плыні газу і зменшыць залежнасць ад расейскіх энэргарэсурсаў.

Кангрэс ЗША можа прыняць законапраект, які прадугледжвае выдачу 1 млрд даляраў на энэргабяспеку краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Украіны.

Пра гэта гаворыцца на Урадавым партале, піша nv.ua.

Паведамляецца, што падчас візіту ў ЗША на сустрэчах з чальцамі Кангрэсу віцэ-прэм'ер у пытаннях еўраінтэграцыі Дзмітрый Кулеба выступіў за прыняцце ўжо занесенага праекта закона ЗША аб энэргетычнай бяспецы Еўропы, які неўзабаве будзе разглядацца. Ён выдасць блізу 1 мільярда даляраў ЗША амерыканскім кампаніям для пабудовы энэргетычнай інфраструктуры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у тым ліку і ва Украіне.

Гэта дазволіць дыверсіфікаваць плыні прыроднага газу і зменшыць залежнасць ад расейскіх энергарэсурсаў. Дзмітрый Кулеба адзначыў стратэгічную важнасць дыверсіфікацыі энэргетыкі ў Еўропе.

«Гаворка ідзе не толькі пра Украіну, а пра стратэгічны баланс ва ўсім рэгіёне, пра ўплыў Расеі ў Цэнтральнай Еўропе і на Заходніх Балканах», - адзначыў Кулеба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках