24 красавiка 2024, Серада, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі забастоўка працягваецца 10-ы дзень запар

3
У Францыі забастоўка працягваецца 10-ы дзень запар

Французы пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы.

Субота, 14 снежня, стала дзясятым днём забастоўкі ў Францыі супраць урадавай рэформы пенсійнай сістэмы. Працягваюцца масавыя абмежаванні ў мясцовым і міжгароднім транспарце краіны.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Handelsblatt.

Паводле звестак аператара дзяржаўнай чыгункі SNCF, курсаваў толькі адзін з чатырох запланаваных хуткасных цягнікоў TGV.

У Парыжы дзевяць ліній метро засталіся цалкам зачыненымі; таксама былі праблемы з гарадскімі электрычкамі RER.

Аўтобусныя злучэнні былі забяспечаныя на 60 працэнтаў. Аднак трамваі курсавалі амаль як звычайна.

Французскія прафсаюзы далі зразумець, што гатовыя пашырыць страйк і на калядныя святы з мэтай ціску на ўрад.

Цяперашні страйк з'яўляецца адным з найбуйнейшых з 1995 года, калі прэм'ер-міністр Ален Жупэ быў вымушаны адмовіцца ад маштабнай рэформы пенсійнай сістэмы пасля некалькіх тыдняў забастовак.

Прэзідэнт Францыі хоча замяніць складаную пенсійную сістэму адзінай сістэмай, заснаванай на балах, пры якой кожны пенсіянер мае роўныя правы на кожны ўнесены еўра.

Прэм'ер Эдуард Філіп, між іншым, сказаў, што пенсійны ўзрост застанецца на ўзроўні 62 гадоў, хоць з 2027 года спатрэбяцца дадатковыя два гады працы, каб людзі маглі ісці з поўнай пенсіяй. Гэта азначае, што людзі, якія нарадзіліся пасля 1974 года, павінны будуць працаваць да 64 гадоў, каб атрымаць поўную пенсію.

Адной з альтэрнатыў з'яўляецца абмежаванне льгот для тых, хто спыняе працаваць да 64 гадоў, і стымуляванне тых, хто ідзе пазней.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках