29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Па Менску бегалі шэсць сотняў Санта-Клаўсаў

15
Відэафакт: Па Менску бегалі шэсць сотняў Санта-Клаўсаў
ФОТА: KP.BY

Забег Санта-Клаўсаў праходзіць у Менску ўжо другім разам.

Сёлета па горадзе бегалі людзі ў розных уборах, але ў касцюмах Сант яшчэ ні разу. Сёння сітуацыю выправілі: у парку Перамогі сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі ў касцюмах Санта-Клауса, Снягурак, гномаў, пінгвінаў, снегавікоў і ўсіх астатніх сімвалаў зімы, якой пакуль не відаць. Вакол Камсамольскага возера было размечана 6 трас даўжынёй ад 500 метраў да пятнаццаці кіламетраў. Усе, хто фінішаваў, атрымалі медалі, а пераможцы яшчэ і маленькія прызы. Вядучая «Онлайнера» таксама пабегла і задала ўдзельнікам важныя і няважныя пытанні.

- 99% удзельнікаў былі прыбранымі: хтосьці бег у каўпаку, а хтосьці падрыхтаваў паўнавартасны касцюм. Паколькі спаборніцкі момант быў вельмі ўмоўным, пераможцы атрымалі сімвалічныя прызы: спартовыя шкарпэткі, кубкі, дыпломы, - паведаміла спецыялістка сувязяў з грамадскасцю Вольга Гаўрашко. Са слоў арганізатараў, кожны ўдзельнік разам са стартавым нумарам атрымае баф (спецыяльны шалік), каб бегчы было цяплей і камфортней.

Забег Санта-Клаўсаў праходзіць у Менску ўжо другім разам. У мінулым годзе яны бегалі вакол Цнянскага вадасховішча.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках