19 красавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі заявілі пра прэтэнзіі на ўвесь Курыльскі архіпелаг

15
У Японіі заявілі пра прэтэнзіі на ўвесь Курыльскі архіпелаг

Урад краіны заклікаў ануляваную ў Сан-Францыска мірную дамову.

Японскі ўрад павінен быў заявіць Расеі, што ў Токіа ўважаюць сваёй тэрыторыяй увесь Курыльскі архіпелаг. Такое меркаванне выказаў кіраўнік мясцовай Кампартыі Кадзуа Сіа, паведамляе «Росбалт».

Тады ўлады правялі б паспяховыя перамовы па вяртанні Паўднёвых Курыл, заявіў палітык.

Камуніст заклікаў кабінет на чале з Сіндза Абэ паспрабаваць ануляваць Сан-Францыскую мірную дамову, што ў 1951 годзе зафіксавала адмову японцаў ад усіх без выключэння Курыльскіх выспаў.

Токіа прэтэндуе на чатыры выспы на поўдні Курыльскай грады: Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі. Дзве краіны паводле вынікаў Другой сусветнай вайны дагэтуль не заключылі мірную дамову.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках