28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі затануў расейскі плывучы док з падводнай лодкай

28
У Севастопалі затануў расейскі плывучы док з падводнай лодкай

Інцыдэнт адбыўся сёння ўначы.

У Паўднёвай бухце Севастопаля ўначы затануў плывучы док ПД-16, у якім знаходзілася выведзеная са складу Чарнаморскага флоту спісаная 90-метровая неатамная падводная лодка Б-380, паведамляе ТАСС.

Пасля гэтага лодка ўсплыла і цяпер знаходзіцца на паверхні. Паколькі работы на доку не праводзілася, пацярпелых няма. Затапленне, як удакладняе «Крыминформ», магло адбыцца праз дрэнны тэхнічны стан плывучага дока - ён быў закладзены яшчэ да Другой сусветнай вайны.

Субмарына была збудаваная на пачатку 1980-х гадоў на Горкаўскім суднабудаўнічым заводзе «Чырвонае Сормава» і служыла флоту блізу 10 гадоў пад імем «Горкаўскі камсамолец» - з 1992 года яна не пакідала плывучы док ля 69-га прычала Паўднёвай бухты.

Хоць у 2000-м годзе ўрад распарадзіўся правесці на ёй ужо капітальны рамонт, а ў 2007 годзе ёй прысвоілі новае імя «Святы князь Георгій», пасля крызісу 2008 года фінансаванне было вырашана спыніць. У 2016 годзе Міністэрства абароны аб'явіла тэндэр на яе ўтылізацыю.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках