16 красавiка 2024, aўторак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя папрасіла ў ЗША комплексы Patriot

12
Турцыя папрасіла ў ЗША комплексы Patriot

Анкара нагадала пра тое, што з'яўляецца хаўруснікам Вашынгтона.

Турцыя гатова купіць амерыканскія ракетныя комплексы Patriot, пра што паведаміла амерыканскаму боку, і цяпер чакае ад яго адказу. Пра гэта паведаміў у суботу кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу на форуме у Досе, паведамляе Al-Manar (пераклад - РБК).

«Турцыя ўважае, што ЗША па-ранейшаму з'яўляюцца нашым хаўруснікам, а мы з'яўляемся іх хаўруснікамі <...> Ніхто не можа скасаваць угоду з Расеяй па куплі С-400, гэта ўжо здзейсненая ўгода. Прапанова Расеі была больш выгаднай. Цяпер мы гатовыя купіць амерыканскую сістэму Patriot і чакаем адказу», - сказаў Чавушаглу.

Галоўны турэцкі дыпламат таксама папярэдзіў ЗША, што Турцыя распачне меры ў адказ на любыя санкцыі, якія могуць быць накладзеныя праз угоду з Расеяй.

ЗША ўхвалілі продаж Турцыі амерыканскіх Patriot яшчэ ў снежні мінулага года ў надзеі, што Турцыя анулюе ўгоду з Расеяй па закупцы расейскіх сістэм С-400. Аднак Анкара палічыла за лепшае не адмаўляцца ад угоды з Масквой. Пастаўкі кампанентаў расейскіх сістэм стартавалі летам гэтага года. Цалкам разгарнуць С-400 на сваёй тэрыторыі Турцыя плануе вясной 2020 года.

У адказ на дзеянні Турцыі Вашынгтон выключыў Анкару з сумеснай праграмы стварэння знішчальнікаў F-35. У кангрэсе ЗША цяпер знаходзіцца законапраект, які прапануе новыя санкцыі ў дачыненні да Анкары.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках