24 красавiка 2024, Серада, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Шынкевіч стаў найлепшым абаронцам Турніру шасці нацый у Будапешце

1
Ілля Шынкевіч стаў найлепшым абаронцам Турніру шасці нацый у Будапешце

Беларус набраў 2 балы пры паказчыку карыснасці «+5» і 10 кідках у браму.

Абаронца «Віцязя» Ілля Шынкевіч прызнаны найлепшым абаронцам Турніру шасці нацый у Будапешце, паведамляе pressball.by.

Шынкевіч правёў тры матчы, у якіх набраў 2 (1 + 1) балы пры паказчыку карыснасці «+5» і 10 кідках па брамах, адзначае афіцыйны сайт ФХБ. Каманда Беларусі выйграла Турнір шасці нацый.

На групавым этапе наша каманда была мацнейшая за каманды Украіны (4:1) і Паўднёвай Карэі (6:5 АТ), а ў фінальным матчы падолела Францыю (3:2).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках